29 красавiка 2024, панядзелак, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі ў РФ спрабавалі завезці таемнымі сцежкамі больш за 100 тонаў польскіх яблыкаў

20
З Беларусі ў РФ спрабавалі завезці таемнымі сцежкамі больш за 100 тонаў польскіх яблыкаў

У Пскоўскай вобласці Расеі затрымалі 9 фураў з польскімі яблыкамі.

У лесе на поўдні Пскоўскай вобласці расейскія мытнікі затрымалі дзевяць фураў з польскімі яблыкамі.

Усе транспартныя сродкі перавозілі садавіну з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без таварасуправаджальных дакументаў.

Больш за 100 тонаў яблыкаў, незаконна ўвезеных у Расею, канфіскавалі і знішчылі, піша rus.err.ee.

Затрыманне транспартных сродкаў і знішчэнне тавару ажыццяўлялася пры сілавой падтрымцы атрада хуткага рэагавання Пскоўскай мытні.

Меркаваны кошт знішчанага тавару склаў амаль 70 000 еўраў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках