5 траўня 2024, Нядзеля, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі еўрадэпутат: Зяленскі кінуў выклік постсавецкім структурам

5
Нямецкі еўрадэпутат: Зяленскі кінуў выклік постсавецкім структурам
МІХАЭЛЬ ГАЛЕР
ФОТА: CDU-DADI.DE

Кандыдат у прэзідэнты Украіны зрабіў вельмі цікавую заяву.

Уладзімір Зяленскі, які перамог у другім туры выбараў прэзідэнта Украіны, кінуў выклік постсавецкім структурам і асабліва Уладзіміру Пуціну. Такое меркаванне выказаў дэпутат Еўрапарламента ад Нямеччыны з фракцыі Еўрапейскай народнай партыі Міхаэль Галер.

Пра гэта дэпутат апавёў у інтэрв'ю DW.

"Зяленскі зрабіў вельмі цікавую заяву. Ён звярнуўся да грамадзянаў на постсавецкай прасторы і сказаў: маўляў, паглядзіце, тое, што магчыма ва Украіне, магчыма і для вас. Такім чынам ён кінуў выклік постсавецкім структурам і асабліва таксама Пуціну", – заявіў Галер.

"Але для Расеі тут гаворка ідзе хутчэй пра ўнутрыпалітычнае пытанне", – дадаў ён.

Галер мяркуе, што ў Маскве цяпер хочуць прыгледзецца да Зяленскага.

Ён выступіў за дыялог з Расеяй, бо праблемы вайны і акупацыі выкліканыя менавіта ёю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках