26 красавiка 2024, Пятніца, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі падчас ЭКА-марафону памёр піяніст-віртуоз Юрый Бліноў

12
У Гомелі падчас ЭКА-марафону памёр піяніст-віртуоз Юрый Бліноў
ЮРЫЙ БЛІНОЎ
ФОТА: TUT.BY

Мянчук таксама з'яўляўся сузаснавальнікам НФК «Крумкачы».

Сузаснавальнік «Крумкачоў» Юрый Бліноў памёр 21 красавіка падчас ЭКА-марафону ў Гомелі. Удзельніку забегу на 21 кіламетр да фінішу заставалася некалькі метраў. Лекары, якія дзяжурылі на дыстанцыі, не змаглі дапамагчы 43-гадоваму менчуку, паведамляе pressball.by.

У рамках гомельскага ЭКА-марафону атлеты спаборнічалі ў некалькіх дысцыплінах - паўмарафоне, марафоне і забегу на 4200 метраў. Спаборнікі абавязаныя былі падаць арганізатарам медыцынскія даведкі і распіскі аб нясенні адказнасці за сваё здароўе.

Юрый Бліноў быў піяністам-віртуозам. Лаўрэат міжнародных конкурсаў, прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі піяністаў і кампазітараў нарадзіўся ў Драгічыне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках