26 красавiка 2024, Пятніца, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гарадоцкім раёне згарэў касцёл канца XIX стагоддзя

11
У Гарадоцкім раёне згарэў касцёл канца XIX стагоддзя
ФОТА: СК

Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла згарэў цалкам.

У вёсцы Рамні Гарадоцкага раёна згарэў драўляны касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла пабудовы канца XIX стагоддзя, паведамілі tut.by чытачы і пацвердзілі ва УМНС.

«У нас свой Нотр-Дам-дэ-Пары. Цалкам згарэў касцёл у вёсцы Рамні Гарадоцкага раёна», – напісаў чытач.

Паведамленне пра пажар у каталіцкім храме паступіла ў МНС у 13.21. Калі пажарныя прыбылі на месца, храм быў агорнуты полымем. Агонь знішчыў дах, столевае перакрыцце, пашкодзіў сцены.

– Папярэдне вызначана, што полымя перайшло на храм у ходзе неасцярожнага абыходжання з агнём пры спальванні смецця, якое перайшло на сухую расліннасць, – паведамілі ў СК. – Ахвяраў няма. У выніку пажару храм знішчаны. У цяперашні час на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Вызначаюцца абставіны здарэння.

Паводле папярэдніх звестак, будынак храма не эксплуатуецца больш за 30 гадоў.

Касцёл у вёсцы Рамні пабудаваны ў 1896 годзе. Узведзены ў характэрным для канца XIX стагоддзя злучэнні некалькіх стыляў – класіцызм, мадэрн і псеўдарускі. З'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

ТАК КАСЦЁЛ ВЫГЛЯДАЎ У 2016 ГОДЗЕ
ФОТА: Сяргей Плыткевіч

Нагадаем, пажар у Нотр-Дам-дэ-Пары пачаўся вечарам 15 красавіка, патушыць яго атрымалася праз больш як 12 гадзінаў. Ад агню абрынуўся шпіль і праваліўся дах. Таксама агонь знішчыў драўляны каркас і інтэр'ер сабора.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках