2 траўня 2024, Чацвер, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя збіла спадарожнік і абвясціла сябе буйной касмічнай дзяржавай

11
Індыя збіла спадарожнік і абвясціла сябе буйной касмічнай дзяржавай
НАРЭНДРА МОДЗІ
ФОТА: REUTERS

Індыя стала чацвёртай краінай, якая ўжыла такую зброю пасля ЗША, Расеі і Кітая.

Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі заявіў, што індыйская ракета збіла на калязямной арбіце спадарожнік, назваўшы гэта выпрабаванне буйным прарывам у сваёй касмічнай праграме.

Пра гэта Модзі заявіў у сераду, 27 сакавіка, у тэлевізійным звароце да нацыі.

«Індыя сёння дасягнула беспрэцэдэнтнага поспеху... Некаторы час таму нашы навукоўцы збілі дзейны спадарожнік у 300 кіламетрах у космасе, на нізкай калязямной арбіце», - цытуе Модзі Reuters.

Са слоў прэм'ера, з гэтага моманту Індыя стала буйной касмічнай дзяржавай.

Індыя стала чацвёртай краінай, якая ўжыла такую супрацьспадарожнікавую зброю пасля ЗША, Расеі і Кітая.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках