17 траўня 2024, Пятніца, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Церцеля павінны на вяроўцы прывесці ва ўкраінскую турму»

9
«Церцеля павінны на вяроўцы прывесці ва ўкраінскую турму»
ІВАН ЦЕРЦЕЛЬ

Ці адрэагуе СБУ на словы кіраўніка беларускага КДБ?

Як вядома, днямі кіраўнік КДБ Беларусі Іван Церцель абвясціў, што нібыта «ў дзіцячых лякарнях Кіева размяшчаюцца тэрарысты, якія павінны быць знішчаныя». У сувязі з гэтым ён назваў канкрэтныя адрасы лякарняў, піша ў «Фэйсбуку» Андрэй Магера, экспэрт у канстытуцыйным праве ўкраінскага Цэнтра палітыка-прававых рэформаў (ЦППР).

Мы ведаем, што ўсё знішчэнне аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры, тым больш калі там будуць знаходзіцца дзеці, з'яўляюцца парушэннем законаў і звычаяў вайны. За гэта павінна наступаць адказнасць, прадугледжаная артыкулам 438 Крымінальнага кодэкса (КК) Украіны.

У разуменні артыкула 14 КК Украіны, падрыхтоўкай да крымінальнага правапарушэння з'яўляецца наўмыснае стварэнне ўмоў для ўчынення крымінальнага правапарушэння, для таго, каб пасля заявы гэтага КДБшніка расейскія ракеты нанеслі ўдар па дзіцячых лякарнях горада Кіева.

Ці можа замежнік адказваць паводле Крымінальнага кодэксу, калі ён учыніў свае дзеянні за мяжой? Так, можа. І павінен. Пра гэта гаворыцца ў частцы першай артыкула 8 КК Украіны: замежнікі, якія не пражываюць пастаянна ва Украіне, падпадаюць ва Украіне пад адказнасць, калі яны ўчынілі цяжкія або асабліва цяжкія злачынствы супраць правоў і свабод грамадзян Украіны або інтарэсаў Украіны.

Нагадаю, што артыкул 438 КК Украіны ў разуменні часткі шостай артыкула 12 КК Украіны змяшчае асабліва цяжкае злачынства, бо за яго ўчыненне прадугледжваецца крымінальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на больш як 10 гадоў.

Прымаючы да ўвагі, што згодна з пунктам 3 артыкула 24 Закона Украіны «Аб Службе бяспекі Украіны», часткі другой артыкула 216 Крымінальнага працэсуальнага кодэкса (КПК) Украіны, менавіта СБУ павінна адкрыць адпаведную крымінальную вытворчасць, расследаваць яе, а затым з удзелам пракуратуры перадаць у суд для вынясення прысуду.

Згодна з артыкулам 214 КПК Украіны, існуюць усе падставы для адкрыцця крымінальнай вытворчасці.

Гэта трэба, каб пасля вайны Церцеля шукалі па ўсім свеце і на вяроўцы прывялі ва ўкраінскую турму для адбыцця пакарання.

І каб у мэтах усеагульнай прэвенцыі ва ўсіх гэтых церцяў язык далейі знаходзілася выключна за зубамі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках