29 красавiка 2024, панядзелак, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

50% замежнікаў уважаюць, што польскія прадукты харчавання лепшыя, чым у іх краіне

11
50% замежнікаў уважаюць, што польскія прадукты харчавання лепшыя, чым у іх краіне

Замежнікі падкрэсліваюць, што большасць харчовых тавараў у Польшчы таннейшыя, чым у іх краінах.

Замежнікі мяркуюць, што набытыя прадукты харчавання ў Польшчы лепшыя, чым у іх краінах. Такое меркаванне выказала практычна палова апытаных людзей, якія прыязджаюць з-за мяжы ў Польшчу не менш, чым на 3 месяцы і не болей, чым на 3 гады. Апытанне правёў даследчы інстытут Mands, паведамляе «Радыё Польшча».

Замежнікі падкрэсліваюць, што большасць харчовых тавараў у Польшчы таннейшая, чым у іх краінах. Гэта таксама датычыцца здаровых прадуктаў харчавання, якія самі палякі ўважаюць дарагімі. На думку 60% рэспандэнтаў, эка-прадукты лягчэй купіць у Польшчы, чым у іх на радзіме. 49% апытаных мяркуюць, што якасць польскіх харчовых тавараў гэтай катэгорыі лепшая; 50% шануе іх за склад, а 66% падкрэслівае лепшы выбар на рынку.

Якасць польскіх прадуктаў харчавання пацвердзіла нядаўняя справаздача Еўрапейскага ўпраўлення ў пытаннях бяспекі харчовых тавараў. У 47,9% проб, якія прайшлі экспэртызу, не выяўлена ніякіх слядоў сродкаў абароны раслін ад хвароб і шкоднікаў, а ў 48,6% толькі мінімальная колькасць.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках