26 красавiка 2024, Пятніца, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за пяць мільёнаў брытанцаў выказаліся за скасаванне Brexit

6
Больш за пяць мільёнаў брытанцаў выказаліся за скасаванне Brexit
Фото: twitter

Петыцыя аб прыпыненні працэсу выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ стала самай папулярнай на сайце брытанскага парламента.

Размешчаная на сайце брытанскага парламента петыцыя аб прыпыненні працэсу выхаду Вялікабрытаніі са складу Еўрапейскага Звязу набрала больш за 5 млн подпісаў; на гэты момант інфармацыя на сайце брытанскага парламента ў раздзеле петыцый сведчыць аб тым, што дакумент падтрымалі больш як 5,1 млн брытанскіх грамадзян, піша «Гордон».

Петыцыя за некалькі дзён стала самай папулярнай на сайце брытанскага парламента, пабіўшы рэкорд 2016 года, калі 4,15 млн галасоў набрала іншая петыцыя з патрабаваннем правядзення паўторнага рэферэндуму аб Brexit, калі галасаванне праваліць першы рэферэндум. Колькасць падпісантаў дакумента значна вырасла пасля маршу з патрабаваннем новага рэферэндуму аб Brexit, які прайшоў па Лондане 23 сакавіка.

Арганізатар петыцыі Маргарэт Геаргіяду тым часам паведаміла, што атрымала некалькі тэлефонных пагроз, у якіх ёй пагражалі смерцю за размяшчэнне петыцыі. Таксама Георгіяду паведаміла, што праз плынь пагроз і абраз была вымушаная выдаліць свой рахунак на Facebook.

20 сакавіка на сайце брытанскага парламента з'явілася петыцыя, размешчаная брытанкай Маргарэт Геаргіяду; дакумент патрабаваў прыпыніць дзеянне заканадаўчых актаў, накіраваных на выкананне 50-га артыкула статута Еўрапейскага Звязу (выхад краіны-чальца са складу ЕЗ), і спыніць працэс Brexit. За тры дні дакумент падпісалі больш за 4 млн брытанцаў.

Пастанову аб выхадзе з ЕЗ Вялікабрытанія прыняла падчас рэферэндуму ў чэрвені 2016 года. Тады 51,9% брытанцаў прагаласавалі за выхад са звязу.

У лістападзе 2018 года Еўразвяз і Вялікабрытанія ўзгаднілі на ўзроўні перагаворшчыкаў 26-старонкавую дэкларацыю аб будучых дачыненнях. 25 лістапада 2018 года на саміце Еўразвязу ўхвалілі пагадненне аб Brexit. Дату прызначылі на 29 сакавіка 2019 года, аднак дакумент так і не быў ратыфікаваны, бо ў студзені брытанскі парламент не падтрымаў урадавы праект пагаднення аб Brexit. У сакавіку Палата абшчын паўторна не ўхваліла праект пагаднення.

13 сакавіка Палата абшчын прагаласавала супраць выхаду з Еўразвязу без пагаднення, адмовіўшыся ад схемы, калі абодва бакі разглядаюць спрэчныя пытанні па меры іх узнікнення.

20 сакавіка прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй накіравала ў ЕЗ просьбу аб адтэрміноўцы Brexit да 30 чэрвеня. Брусэль пагадзіўся даць адтэрміноўку толькі да 22 траўня, калі брытанскі парламент падтрымае ўгоду. У адваротным выпадку адтэрміноўку дадуць да 12 красавіка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках