29 красавiка 2024, панядзелак, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутаты заклікалі да санкцый у дачыненні да экс-кіраўніка банка «Тройка Дыялог»

1
Еўрадэпутаты заклікалі да санкцый у дачыненні да экс-кіраўніка банка «Тройка Дыялог»
РУБЕН ВАРДАНЯН
ФОТА: SPUTNIK

На ўзроўні ЕЗ будзе створаны наглядны орган у барацьбе з адмываннем грошай.

Дэпутаты Еўрапарламента заклікалі ўвесці санкцыі ў дачыненні да Рубена Варданяна, былога кіраўніка расейскага інвестыцыйнага банка «Тройка Дыялог». Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Міжнароднага праекта расследавання арганізаванай злачыннасці і карупцыі (OCCRP), які ў пачатку сакавіка апублікаваў расследаванне аб схеме адмывання грошай «Тройка-пральня», піша «Немецкая волна».

21 парламентарый з 14 краін ЕЗ падпісаў у чацвер, 14 сакавіка, адпаведны зварот у Еўракамісію, ініцыятарам якога выступіў еўрадэпутат ад Літвы Пятрас Аўштравічус.

Парламентарыі таксама заклікалі ўвесці абмежавальныя захады ў дачыненні да Уладзіміра Раманава, экс-уладальніка Літоўскага банка Ukio. Гэты банк абслугоўваў рахункі шэрагу падстаўных афшорных кампаній, сетку якіх інвестбанк «Тройка Дыялог» стварыў у сярэдзіне 2000-х гадоў, гаворыцца ў расследаванні OCCRP.

Акрамя таго, Еўрадэпутаты прапанавалі як мага хутчэй стварыць «на ўзроўні ЕЗ наглядны орган у барацьбе з адмываннем грошай». Выяўленая схема па вываду грошай «агаліла ўразлівасць Еўразвязу і негатоўнасць змагацца з фінансавымі махінацыямі», адзначаецца ў звароце парламентарыяў.

Паводле інфармацыі OCCRP, расейскі інвестбанк «Тройка Дыялог» (у 2011 годзе быў набыты Ашчадным банкам) стварыў складаную сістэму з дзясяткаў афшорных фірмаў. Праз кампаніі, аформленыя на падстаўных асоб, з Расеі ў 2006-2011 гадах былі выведзеныя мільярды даляраў, у тым ліку крымінальнага паходжання. На гэтыя грошы набывалася нерухомасць у Гішпаніі, Вялікабрытаніі і Чарнагорыі, аплачваліся адукацыю ў прыватных школах або лячэнне ў прыватных клініках, а таксама купля самалётаў, яхт і прадметаў мастацтва, гаворыцца ў матэрыялах OCCRP.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках