29 красавiка 2024, панядзелак, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cпартовы клуб Лукашэнкі будзе супрацоўнічаць з арабскімі шэйхамі

7
Cпартовы клуб Лукашэнкі будзе супрацоўнічаць з арабскімі шэйхамі
Фота: sportclub.by

Дзмітрый Лукашэнка наведаў Абу-Дабі.

Дзмітрый Лукашэнка сустрэўся са старшынём Рады Абу-Дабі ў спорце шэйхам Нахаянам бен Заідам аль-Нахаянам. Быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж арганізацыямі, піша «Салiдарнасць».

На запрашэнне наследнага прынца Абу-Дабі, намесніка вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ шэйха Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна сярэдні сын дыктатара ў якасці ганаровага госця ўзяў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Сусветнай Спецыяльнай Алімпіяды.

Наследны прынц Абу-Дабі ў мінулым сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і ягоным старэйшым сынам. Віктар Лукашэнка рэгулярна наведвае этап «Формулы-1» у Абу-Дабі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках