29 красавiка 2024, панядзелак, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Расеі перакулілася «ядзерная» самаходка

20
Відэафакт: У Расеі перакулілася «ядзерная» самаходка

Інцыдэнт адбыўся ў раёне горада Назрань.

Самаходная гармата 2С7 «Піён» упала з трала 14 сакавіка на 564 кіламетры па ФАД «Каўказ» Р-217, у раёне горада Назрань, паведамляе ДУ МНС Інгушэціі. Пры перавозцы вайсковай тэхнікі кіроўца аўтамабіля КАМАЗ, які належыць Міністэрству абароны Расеі, не справіўся з кіраваннем, праз гэта адбылося перакульванне самаходкі з трала.

Відавочцы паведамляюць, што інцыдэнт адбыўся праз небяспечнае манеўраванне легкавога аўтамабіля перад вайсковым тралам. Пазней супрацоўнікам МНС пры дапамозе экскаватара ўдалося паставіць самаходную гармату назад на гусеніцы.

2С7 «Піён» - гэта 203-мм самаходная гармата рэзерву Вярхоўнага галоўнакамандавання. За 10 хвілін стральбы САУ здольная даставіць да цэлі больш за 500 кг выбуховага рэчыва. Максімальная далёкасць страляніны складае парадку 47 км, але пры выкарыстанні кіраваных набояў кшталту «Смяльчак» - усе 120 км. Акрамя звычайных набояў, у боекамплект «Піён» уваходзяць ядзерныя боепрыпасы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках