26 красавiка 2024, Пятніца, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыя поспеху: як Нямеччына гандлюе з усходнімі чальцамі ЕЗ

Гісторыя поспеху: як Нямеччына гандлюе з усходнімі чальцамі ЕЗ

Для нямецкага бізнэсу Польшча і Чэхія нашмат важнейшыя за Расею.

Усходняя Еўропа і постсавецкія краіны - прынцыпова важныя партнёры для нямецкага бізнэсу. Гэты рэгіён, які ахоплівае 29 дзяржаў, забяспечвае амаль 20 адсоткаў замежнагандлёвага абарачэння Нямеччыны. Ні ў Кітая, ні ў ЗША такой долі няма. Да таго ж аб'ёмы экспартна-імпартных аперацый з гэтым рэгіёнам устойліва растуць. Хоць дзелавыя стасункі з асобнымі краінамі развіваюцца вельмі нераўнамерна, піша «Нямецкая хваля».

Інтарэсы нямецкіх фірмаў, якія працуюць з гэтым рэгіёнам, уяўляе Усходні камітэт нямецкай эканомікі (OAOEV). Ён мае доступ да базы звестак Федэральнага статыстычнага ведамства ФРГ (Destatis). 21 лютага ён апублікаваў і пракаментаваў звесткі афіцыйнай гандлёвай статыстыкі за 2018 год, якія тычацца тых краін, якімі ён займаецца.

Гісторыя поспеху: гандаль з усходнімі чальцамі ЕЗ

Калі замежнагандлёвае абарачэнне Нямеччыны павялічылася летась агулам на 4,2%, то рост гандлю з Усходняй Еўропай і постсавецкімі краінамі ішоў апераджальнымі тэмпамі і склаў 6,5%. Агульны аб'ём экспартна-імпартных аперацый з рэгіёнам перавысіў 453 мільярды еўраў.

Найбуйнейшая па тэрыторыі і насельніцтву ўсходне-еўрапейская краіна - Расея, аднак найважнейшым дзелавым партнёрам Нямеччыны ў рэгіёне з'яўляецца не яна, а Польшча. Аб'ёмы гандлю з ёй дасягнулі ў 2018 годзе 118 мільярдаў еўраў. У выніку ўсходні сусед ФРГ падняўся на 7-е месца ў спісе найбуйнейшых у свеце пакупнікоў прадукцыі Made in Germany і пастаўшчыкоў тавараў для нямецкага рынку.

Усходняя Еўропа і постсавецкія краіны - прынцыпова важныя партнёры для нямецкага бізнэсу. Гэты рэгіён, які ахоплівае 29 дзяржаў, забяспечвае амаль 20 адсоткаў замежнагандлёвага абарачэння Нямеччыны. Ні ў Кітая, ні ў ЗША такой долі няма. Да таго ж аб'ёмы экспартна-імпартных аперацый з гэтым рэгіёнам устойліва растуць. Хоць дзелавыя стасункі з асобнымі краінамі развіваюцца вельмі нераўнамерна.

Інтарэсы нямецкіх фірм, якія працуюць з гэтым рэгіёнам, уяўляе Усходні камітэт нямецкай эканомікі (OAOEV). Ён мае доступ да базы звестак Федэральнага статыстычнага ведамства ФРГ (Destatis). 21 лютага ён апублікаваў і пракаментаваў звесткі з афіцыйнай гандлёвай статыстыкі за 2018 год, якія не публікаваліся раней і тычацца тых краін, якімі ён займаецца.

Прамысловая прадукцыя даражэйшая за энэрганосьбіты

«З часу ўступлення Польшчы ў ЕЗ у 2004 годзе нямецкі экспарт у гэтую краіну вырас амаль у чатыры разы», - з задавальненнем канстатуе Вольфганг Бюхеле. Ён перакананы, што «шматлікія новыя інвестыцыйныя праекты як, да прыкладу, заводы Mercedes у Польшчы і BMW у Вугоршчыне, яшчэ больш падвысяць значэнне гэтага рэгіёну».

У сваю чаргу, імпарт з Расеі ў Нямеччыну павялічыўся летась на 14,6% і склаў 36 мільярдаў еўраў. Гэта тлумачыцца галоўным чынам павелічэннем паставак энэрганосьбітаў (нафта, газ, вугаль), а таксама ростам коштаў нафты і газу.

У адрозненне ад РФ, Польшча і Чэхія пастаўляюць на рынак ФРГ не сыравіну, а прамысловую і сельскагаспадарчую прадукцыю. Адпаведна, нямецкі імпарт з гэтых дзвюх краін істотна перавысіў закупкі ў Расеі і склаў, адпаведна, 55 і 48 мільярдаў еўраў.

Украіна нарошчвае пастаўкі, Арменія і Узбекістан - закупкі

Значнае разыходжанне ў дынаміцы экспарту і імпарту назіралася ў гандлі не толькі з Расеяй, але і з Украінай, адзначае OAOEV. Нямецкія пастаўкі на ўкраінскі рынак выраслі летась на 3,3% (гэта менш, чым сярэдні паказчык ва ўсходне-еўрапейскім рэгіёне) да 4,5 мільярдаў еўра. У той жа час імпарт з Украіны ў Нямеччыну павялічыўся на 17,4% да 2,6 мільярда еўра.

«Гэта паказвае, з аднаго боку, што Украіне ідуць на карысць палепшаныя дзякуючы дамове аб асацыяцыі магчымасці для збыту сваёй прадукцыі ў ЕЗ, але, з іншага боку, што ўнутраны попыт і рамачныя ўмовы ва Украіне ўсё яшчэ не настолькі добрыя, каб забяспечыць паслядоўнае павелічэнне нямецкіх экспартных паставак», - падкрэслівае Бюхеле.

Больш паспяховымі, чым у Расеі і Украіне, нямецкія экспарцёры былі ў іншых постсавецкіх краінах, адзначаецца ў паведамленні для прэсы OAOEV. Так, пастаўкі выраслі (хоць і з непараўнальна больш нізкага ўзроўню) у Арменію на 31,5%, у Азербайджан на 26,7%, ва Узбекістан на 17,4%. Так, экспарт у Арменію склаў у 2018 годзе 200 мільёнаў еўраў, ва Узбекістан - 684 мільёны еўраў.

Вольфганг Бюхеле каментуе гэта так: «Як у Арменіі, так і ва Узбекістане новыя ўрады робяць паслядоўную стаўку на эканамічныя рэформы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках