26 красавiка 2024, Пятніца, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы гулец менскага «Дынама»: У 1970 годзе мы прадалі гульню «Зеніту»

14
Былы гулец менскага «Дынама»: У 1970 годзе мы прадалі гульню «Зеніту»
АЛЯКСАНДР ГРЭБНЕЎ
ФОТА: ADMKOGALYM.RU

Футбаліст прызнаўся ў несумленнай гульні.

Былы паўабаронца менскага «Дынама» Аляксандр Грэбнеў прызнаўся ў несумленнай гульні ў матчы супраць «Зеніта» ў 1970 годзе (2:0). Пра гэта піша tribuna.com.

- У першай зборнай вы дапамагалі Паўлу Садырыну. Якім яго запомнілі?

- Выдатны чалавек. Мы ж яшчэ на полі сустракаліся. У 1970 годзе, калі я гуляў за Менск, мы прадалі гульню «Зеніту». У Піцеры быў юбілей - стагоддзе Леніна, а «Зеніт» вылятаў, ішоў на апошнім месцы. Перадапошняя гульня - з намі. Холадна, поле заваліла снегам. Нам трэба было саступіць, каб яны не вылецелі, але зенітаўцы не траплялі ў брамы з неймаверных палажэнняў. Цырк. Прастрэл, наш брамнік Скокаў лёг тварам да брамы, а зенітавец Кох прабіў яму ў патыліцу. Скокаў: «Ёлкі-палкі, ды забі ты ў пустую браму! Я ж адвярнуўся». У выніку ледзь забілі нам гол. Садырын быў тады капітанам «Зеніта».

- Што потым?

- Пасля гульні наш трэнер Іван Мозер паставіў усім гульцам двойкі. У Менску нас прыняў Машэраў, кіраўнік Беларусі: «Малайцы! Ордэн вам трэба даваць за тое, што дапамаглі «Зеніту». Карацей, пахваліў нас. Я да Мозера: «Папраўляйце двойкі».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках