28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька футбаліста на Infiniti: Увалім сыну, не сумнявайцеся

31
Бацька футбаліста на Infiniti: Увалім сыну, не сумнявайцеся
ІЛЛЯ ЛУХВІЧ

Пра «подзвігі» сына бацькі даведаліся з інтэрнэту.

Бацькі Іллі Лухвіча даведаліся пра аўтамабільныя «подзвігі» сына з публікацыі ў інтэрнэце. Ад убачанага яны былі ў шоку. Цяпер 19-гадовы футбаліст затрыманы і знаходзіцца ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску.

- Не думаў, што ён на такое здольны, - падзяліўся з tut.by бацька хлопца Аляксандр Лухвіч.

Infiniti, на якім ездзіў Ілля, належыць яго маці Вікторыі.

- Мы давалі Іллі паездзіць на аўто, бо самі жывём за горадам, каб хлопцу зручна было дабірацца на вучобу ва ўніверсітэт, - падзяліўся падрабязнасцямі тата футбаліста.

Хоць сам Ілля жыве ў кватэры ў Менску, перыядычна ён прыязджае ў бацькоўскі дом.

Учора, пасля публікацыі ў інтэрнэце, Аляксандр пачаў тэлефанаваць сыну на мабільны тэлефон, але той не здымаў трубку, потым тэлефон быў адключаны.

- Мы вельмі хваляваліся, пачалі абзвоньваць сяброў сына. Адзін з іх нам сказаў, што Іллю і яго дзяўчыну затрымала міліцыя прама на вуліцы. Эвакуіравалі ад пад'езда Infiniti, - кажа бацька.

- За што і чаму сына затрымалі, мы пакуль не ведаем, нам ніхто нічога не кажа.

Яго разам з дзяўчынай даставілі ў Цэнтральнае РУУС Менска. - Машыну забраць нам не дазваляюць - нібыта там адрозніваюцца нейкія лічбы ад тых, што ў тэхпашпарце.

Як стала вядома, дзяўчына Іллі - Анастасія - навучаецца на першым курсе ў Акадэміі МУС. Яна прысутнічала ў аўтамабілі практычна на ўсіх роліках. То відэа, дзе малады чалавек трымае ў руках пісталет, яна здымала сама.

У ГУУС Менгарвыканкама пакуль адмовіліся каментаваць сітуацыю.

- Увалім сыну, не сумнявайцеся. І нешта больш радыкальнае прыменім да яго, - запэўнівае бацька маладога футбаліста Аляксандр.

Нагадаем, малады футбаліст Ілля Лухвіч на Infiniti груба парушаў ПДР і выкладваў відэа ў сваім Instagram. Відэа аднаго з такіх інцыдэнтаў, знятае на сталічнай вуліцы Арлоўскай, з'явілася ў Instagram automotiveby. Першапачаткова ў ім была спасылка на профіль меркаванага парушальніка - l.i.7, але праз некаторы час яе выдалілі і зварот «Ілля» памянялі на «Воўчык».

Журналісты «Трибуны» высветлілі, што профіль l.i.7 належыць Іллі Лухвічу. 19-гадовы Ілля - старэйшы сын Аляксандра Лухвіча, былога футбаліста нацыянальнай каманды Беларусі і трэнера ФК «Менск». Хлопец пайшоў па слядах бацькі, сур'ёзна заняўшыся футболам. Па амплуа ён нападнік. Усю дзіцячую кар'еру правёў у структуры ФК «Менск». У 2016-м дэбютаваў за дубль «гараджан», забіўшы ў дзевяці матчах тры мячы.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках