28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ невядомыя з нажамі напалі на паліцэйскіх

У РФ невядомыя з нажамі напалі на паліцэйскіх
ФОТА З САЙТА TVC.RU

Інцыдэнт адбыўся ў Нальчыку.

У Нальчыку невядомыя напалі на паліцэйскага, пра гэта ТАСС паведаміла крыніца ў сілавых структурах рэгіёну. Супрацоўнік праваахоўных органаў цяжка паранены. Паводле звестак суразмоўцы агенцтва, інцыдэнт адбыўся на скрыжаванні вуліц Ідарова і Суворава, на выездзе з горада ў бок Уладзікаўказа. Інфармацыю пра напад пацвердзіла таксама інфармаваная крыніца агенцтва «Интерфакс-Юг», але, з ягоных звестак, злачынцы напалі на аўтамабіль паліцыі, а двое нападнікаў былі толькі параненыя і дастаўлены ў бальніцу, яшчэ двое схаваліся.

Пазней інфармацыю пра напад пацвердзілі «РІА Новости» ва ўпраўленні Следчага камітэта па Кабардзіна-Балкарыі. У СК удакладнілі, што нападнікі былі з нажамі, двое з іх былі забітыя, яшчэ двое - параненыя. «Паводле папярэдніх звестак, чацвёра невядомых з нажамі напалі на супрацоўнікаў паліцыі. Паліцыянты адкрылі па нападніках агонь», - заявіў прадстаўнік ведамства.

У рэспубліканскім клінічным шпіталі паведамілі ТАСС, што паранены супрацоўнік паліцыі з пранікальным нажавым раненнем цяпер знаходзіцца на аперацыі, таксама пацвердзілі, што ў бальніцу паступілі двое невядомых без дакументаў.

У сваю чаргу, у МУС па рэспубліцы паведамілі агенцтву, што напад быў здзейснены на экіпаж ДПС з трох чалавек. У міністэрстве таксама паведамілі, што забітыя былі трое нападнікаў.

У прэс-службе СК па Кабардзіна-Балкарыі распавялі РБК дэталі таго, што адбылося. Паводле звестак ведамства, экіпаж ДПС спыніў машыну для праверкі дакументаў, і ў гэты момант да паліцыянтаў наблізіліся чацвёра мужчын з нажамі. «Скарысталіся сітуацыяй, што інспектары стаялі да іх спінай, і падбеглі да іх. Двое нападнікаў былі ўзброеныя нажамі, яны напалі на супрацоўнікаў паліцыі», - растлумачылі ў СК. Паліцыянты адкрылі агонь і забілі дваіх злачынцаў, яшчэ адзін памёр па дарозе ў бальніцу, чацвёрты шпіталізаваны.

У СК паведамілі, што распачатая крымінальная справа паводле арт. 317 КК (замах на жыццё супрацоўніка праваахоўнага органа). Цяпер праваахоўныя органы высвятляюць асобы нападнікаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках