28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: ЕЗ у лютым абмяркуе новыя санкцыі супраць РФ

1
Reuters: ЕЗ у лютым абмяркуе новыя санкцыі супраць РФ
ФОТА З АДКРЫТАЙ КРЫНІЦЫ

ЕЗ на наступным тыдні выпусціць афіцыйную дыпламатычную ноту пратэсту ў сувязі з затрыманнем РФ 24 украінскіх маракоў.

У лютым міністры замежных спраў краін Еўразвязу абмяркуюць пытанне аб увядзенні новых санкцый супраць Расеі праз супрацьстаянне з Украінай у Азоўскім моры. Пра гэта паведамляе rbc.ua, спасылаючыся на Reuters са спасылкай на заяву дыпламатаў.

Паведамляецца, што ЕЗ на наступным тыдні выпусціць афіцыйную дыпламатычную ноту пратэсту ў сувязі з затрыманнем Расеяй 24 украінскіх маракоў, захопленых падчас інцыдэнту ў лістападзе, дадалі яны.

Выданне піша, што сябры ЕЗ, якія ўжо даўно занялі жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Расеі, уключаючы Літву, Швецыю, Вялікабрытанію і Польшчу, падтрымліваюць прапанову дадатковых санкцый з боку такіх краін, як Данія і Славакія. Яны сцвярджаюць, што ціск з боку Францыі і Нямеччыны для вызвалення ўкраінскіх вайскоўцаў не прынёс вынікаў.

Нагадаем, Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) сёння, 24 студзеня, прыняла ўкраінскую рэзалюцыю па Азову. Украіна ў рэзалюцыі ПАРЕ патрабуе вызвалення маракоў і палітвязняў РФ. Таксама ў дакуменце асуджаецца будаўніцтва Керчанскага моста, які парушае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны; ператрусы ўкраінскіх суднаў у Азоўскім моры.

Адзначым, украінская дэлегацыя на дэбатах у ПАРЕ заклікала ўвесці «Азоўскі пакет санкцый» супраць Расеі і грамадзян РФ, якія маюць дачыненне да захопу ўкраінскіх суднаў і маракоў у Керчанскай пратоцы 25 лістапада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках