28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец пакончыў з сабой праз пагрозу дэпартацыі з Беларусі

30
Расеец пакончыў з сабой праз пагрозу дэпартацыі з Беларусі

У яго засталося шасцёра дзяцей.

У Буда-Кашалёўскім раёне ўчыніў самагубства жыхар Расеі. Віталь жыў у Беларусі 14 гадоў, у яго была тут жонка і шасцёра дзяцей. За адміністрацыйныя правапарушэнні яму пагражала дэпартацыя, паведамляе «Радыё Свабода».

«Яго пагражалі выслаць на дзесяць гадоў. Вось ён і набраў сабе ў галаву», - сказала жонка Віталя. На мінулым тыдні яна пахавала мужа.

Сіротамі засталіся шэсць дзяцей. Жанчына кажа, што ў сям'і былі фінансавыя праблемы. Віталь працаваў на мясакамбінаце ў Буда-Кашалёве.

«Яго звольнілі, таму што неяк выпіў на працы. Пачаліся праблемы з боку міліцыі - бо гэта правапарушэнне. Раней яго лавілі без флікера - таксама правапарушэнне. Права на жыхарства ў яго забрала міліцыя. Сказалі на працягу пяці дзён рабіць часовы дазвол на пражыванне, ці дэпартуюць на дзесяць гадоў. Тыя паперы больш за сто рублёў каштавалі. Грошай не было дзе ўзяць», - сказала жанчына.

Віталь паспеў уладкавацца на новую працу - дворнікам у гімназію ў Буда-Кашалёве.

«Але ўсё роўна яму гэта не дапамагло. Міліцыянты казалі, што дэпартуюць. Вось так набраў сабе ў галаву, і ўсё», - дадала Вольга.

Яна кажа, што цяпер, акрамя дзяцей, у яе нікога не засталося. «Дзеля дзяцей прыпадае трымацца», - падагульніла жанчына.

У Ліпініцкім сельскім савеце сказалі, што ведаюць пра трагедыю. Міліцыя раней патрабавала з сельсавета характарыстыку на Віталя.

«Для чаго - не тлумачылі. Мы характарызавалі яго станоўча, быў у законным шлюбе, гадавалі з жонкай дзяцей. Вядома, праца была ў яго з малым заробкам. Але гэта была прычына, ці што іншае - не ведаем», - сказалі ў сельсавеце.

Віталь працаваў на мясакамбінаце ў Буда-Кашалёве разам з украінцам Сяргеем Працэнкам, якога высылаюць з Беларусі на тры гады за адміністрацыйнае правапарушэнне. Сяргей цяпер абскарджвае пастанову ў Гомельскім абласным судзе.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках