28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне Януковічу прысудзілі 13 гадоў за дзяржаўную здраду

23
Ва Украіне Януковічу прысудзілі 13 гадоў за дзяржаўную здраду
ВІКТАР ЯНУКОВІЧ
ФОТА: REUTERS

Абалонскі раённы суд Кіева абвясціў прысуд былому прэзідэнту Украіны.

Былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча суд прызнаў вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і дапамозе ў вядзенні агрэсіўнай вайны, за што Януковічу прысудзілі 13 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт УНИАН. Прысуд быў вынесены завочна.

Як паведамляе «Украинская правда», суд адхіліў артыкул «дапамога ў наўмысных дзеяннях, учыненых з мэтай змянення межаў тэрыторыі і дзяржаўнай мяжы», якую таксама інкрымінавалі Януковічу.

У гэтым суддзі прызналі экс-прэзідэнта невінаватым, таму што не ўбачылі пераканаўчых довадаў, якія сведчаць, што Януковіч быў паінфармаваны аб канчатковай мэце незаконных дзеянняў расейцаў - анэксіі Крыма.

Завочнае асуджэнне прадугледжвае, што Януковіча арыштуюць для адбыцця пакарання ў тым выпадку, калі ўдасца яго затрымаць.

Цяпер прысуд яшчэ не дзейнічае. Ён можа быць абскарджаны на працягу 30 дзён і ўвойдзе ў дзеянне толькі ў тым выпадку, калі ніхто не падасць скаргу.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках