28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржфонд развіцця высокіх тэхналогій РФ выкрылі ў вывадзе грошай з бюджэту ў афшор

4
Дзяржфонд развіцця высокіх тэхналогій РФ выкрылі ў вывадзе грошай з бюджэту ў афшор

За 10 гадоў фонд прафінансаваў толькі адзін праект, ды і той быў кампаніяй-пустышкай на Кайманавых выспах.

Дзяржаўны інвестыцыйны фонд інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (Расінфакамінвест), створаны ў 2007 годзе для мадэрнізацыі расейскай эканомікі, за 10 гадоў свайго існавання прафінансаваў толькі адзін праект, які быў схемай вываду грошай падаткаплацельшчыкаў у афшор, піша finanz.ru.

Да такой высновы прыйшла Падліковая палата РФ, праверыўшы выкарыстанне сродкаў, якія ў фонд унёс федэральны бюджэт.

Згодна з бізнес-планам 2007 года, атрымаўшы ад дзяржавы 1,45 млрд рублёў, фонд павінен быў укласціся ў 14 праектаў коштам 1,2 млрд, пасля чаго прадаць акцыі інвестарам і вярнуць грошы ў бюджэт. Акрамя таго, меркавалася, што фонд штогод будзе плаціць падаткі і за 10 гадоў папоўніць казну на 813 мільёнаў рублёў.

У рэальнасці ж фонд рэалізаваў толькі адзін праект за 148 млн рублёў - платформу для выпуску біржавых фондаў і робаэдвайзінга (аўтаматызаваных рэкамендацый для інвестараў) «RoboETF».

«Паводле факта 98% статутнага капіталу створанага АТ «Робаінвест» было пералічана на рахунак кампаніі, зарэгістраванай на Кайманавых Выспах, якая не мае ў сваім складзе ні работнікаў, ні кіраўнікоў», - канстатуе СП.

«Выдаткі на рэалізацыю праекта перавысілі атрыманыя даходы, а вынікам яго рэалізацыі стала стварэнне чарговага фармальна расейскага прадпрыемства з статутным капіталам 150 млн руб. і заснавальнікам, зарэгістраваным у афшорнай юрысдыкцыі», - адзначае аўдытарка СП Вера Чыстова.

У 2018 годзе фонд датэрмінова выйшаў з праекта, аднак «вяртанне грашовых сродкаў у Расейскую Федэрацыю дакументальна пацверджанае толькі на 50%».

Аб'ём падаткаў, якія фонд заплаціў у бюджэт, быў у 18 разоў меншым за план - 44,8 млн рублёў за 10 гадоў.

«У перыяд з 2011 да 2014 года фінансава-гаспадарчая дзейнасць Таварыства была стратнай. З 2007 года дагэтуль актывы «Расінфакаінвеста» ў даляравым эквіваленце зменшыліся амаль на 60%», - гаворыцца ў выснове Падліковай палаты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках