27 красавiка 2024, Субота, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна западозрыла Беларусь у забруджванні Дняпра

9
Украіна западозрыла Беларусь у забруджванні Дняпра
Фота: spring96.org

Падставай для звароту стала інфармацыя аб забруджванні небяспечнымі рэчывамі ракі Бярэзіны.

Украіна западозрыла Беларусь у забруджванні небяспечнымі рэчывамі ракі Бярэзіны, якая з'яўляецца правым прытокам ракі Днепр, пра гэта паведамляе ў прэс-службе ўкраінскага міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў.

«Падставай для звароту стала распаўсюджаная ў СМІ інфармацыя аб забруджванні небяспечнымі рэчывамі ракі Бярэзіны, якая працякае на тэрыторыі Беларусі і з'яўляецца правым прытокам ракі Днепр - пятая частка вады ў Днепр паступае менавіта з гэтай ракі», - заявілі ва Украіне.

Нагадаем, жыхары Светлагорска 19 студзеня заўважылі, як з трубы цэлюлозна-кардоннага камбіната ў раку Бярэзіну цячэ незразумелая вадкасць і пена. З гэтай нагоды мясцовая жыхарка Алена Маслюкова звярнулася ў раённую ўправу МНС, а таксама ў міліцыю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках