28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японія адхіліла план Пуціна што да Курылаў на $30 мільярдаў

23
Японія адхіліла план Пуціна што да Курылаў на $30 мільярдаў

Токіё не пагадзілася на прапанову Крамля.

Прапанова павялічыць тавараабарачэнне Расеі і Японіі да 30 млрд даляраў, якое прэзідэнт Уладзімір Пуцін агучыў прэм'еру Сіндзо Абэ на перамовах аб Курыльскіх выспах, не знайшла падтрымкі ў Токіё, піша finanz.ru.

Японскі бок не даваў згоды на план Пуціна, які заклікаў павялічыць фундаванні ў расейскую эканоміку, забяспечыць яе тэхналогіямі і ў 1,5 разы нарасціць узаемны гандаль, паведаміў Kyodo афіцыйны прадстаўнік МЗС Японіі.

«Спадар Пуцін проста пазначыў лічбу. Але гэта не значыць, што японскі бок з ёй пагадзіўся», - падкрэсліў дыпламат.

Паводле звестак МЗС, Пуцін і Абэ амаль гадзіну тэт-а-тэт абмяркоўвалі пытанне мірнай дамовы, якая ўпіраецца ў лёс выспаў паўднёвакурыльскай грады. Аднак дамовіцца ўдалося толькі аб тым, каб прадоўжыць перамовы на ўзроўні кіраўнікоў МЗС. Сустрэча Сяргея Лаўрова і Таро Кона адбудзецца ў сярэдзіне лютага ў Мюнхене на штогадовай канферэнцыі ў міжнароднай бяспекі.

Перад візітам у Расею Абэ казаў, што «поўны рашучасці» дамагчыся ўкладання мірнай дамовы, падкрэсліваючы, што Японія гатовая прыняць выспы Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і Хабамаі разам з жыхарамі і спадзяецца на іх падтрымку.

Пуцін пасля перамоваў з японскім прэм'ерам паскардзіўся на нізкі аб'ём японскіх інвестыцый у расейскую эканоміку. Іх агульная сума - 2,2 млрд даляраў. «Патэнцыял кааперацыі дзвюх краін задзейнічаны яшчэ не цалкам», - канстатаваў Пуцін.

У сувязі з гэтым абмяркоўвалася магчымасць «амбіцыйных планаў пашырэння эканамічных сувязяў» - «інвестыцыйнага і тэхналагічнага ўзаемадзеяння», дадаў ён. Расею цікавяць, напрыклад, японскія тэхналогіі глыбакаводнай выведкі нафты і газу. Праз санкцыі ЗША, якія забараняюць пастаўку ў РФ абсталявання для працы на шэльфе, Japan Oil, Gas&Metals National Corp., Inpex Corp. і Marubeni Corp летам 2017 года былі вымушаныя згарнуць супольны праект з «Раснафтай» на далёкаўсходнім шэльфе.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках