28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства ЖКГ распавяло, як будуць уцяпляць дамы падчас капітальнага рамонту

15
Міністэрства ЖКГ распавяло, як будуць уцяпляць дамы падчас капітальнага рамонту
АРХІЎНЫЯ ФОТА ВАЛЕРЫЙ ХРЫСТАФОРАЎ/АІФ

70% старых дамоў трэба ўцяпляць.

На днях урад прыняў пастанову аб парадку правядзення капрамонту ў шматпавярховіках. А сёння Міністэрства ЖКГ патлумачыла, як будуць уцяпляць дамы падчас капітальнага рамонту, піша tut.by.

Уцяпленне фасадаў прыбралі з абавязковых работ у 2016 годзе. Гэтая навіна вельмі засмуціла жыхароў хрушчовак і старых панэльных дамоў, якія дзясяткамі гадоў адлічвалі сродкі на капрамонт і разлічвалі на ўцяпленне сваіх дамоў падчас капрамонту. Быў прэцэдэнт з судовымі пазовамі да ЖКГ, дзе людзі спрабавалі давесці, што іх дамам неабходныя «тэрмафутры» за кошт бюджэту.

Пасля выключэння з абавязковага пераліку работ, уцяпленне дамоў, у тым ліку і «тэрмафутрам, стала магчымым альбо на падставе высноў спецыялістаў - і тады дом уцяплялі за кошт сродкаў капрамонту, альбо на ініцыятыву жыхароў. Апошнія павінны былі самі фінансаваць уцяпленне дома. Але праз тое, што на заканадаўчым узроўні не было выразнага механізму аб рэалізацыі і разліку, часта ўзнікалі спрэчкі паміж жыхарамі і ЖКГ.

Механізм фінансавання цяпер знаходзіцца ў распрацоўцы, распавёў начальнік управы жыллёвай гаспадаркі Міністэрства ЖКГ Андрэй Рамашка. Але гэта не значыць, што ўцяпленне дамоў наогул немагчымае.

- 70% жылфонду, пабудаванага да 1993 года, мае патрэбу ва ўцяпленні ў той ці іншай ступені, бо за час сваёй эксплуатацыі канструкцыі састарэлі. У рамках капрамонту дамы будуць даводзіць да тэхнічных параметраў, якія былі пры будаўніцтве. І калі дому патрэбнае ўцяпленне (гэта разлічваюць праекціроўшчыкі), яго выканаюць за кошт бюджэту.

І тут пад уцяпленнем разумеецца ўжо не толькі рамонт стыкаў панэльнага дома, якія за час эксплуатацыі страцілі свае ўласцівасці. Сюды ўваходзіць і «тэрмафутра», калі яго неабходнасць пацвярджаецца даследаваннямі.

Калі ж такога пацверджання няма - то «футра» жыхары могуць зрабіць хіба што за свой кошт. Рабіць гэта лепш падчас капрамонту - так будзе танней.

У 2019 годзе плануецца адрамантаваць і ўвесці ў эксплуатацыю 3,2 млн квадратных метраў жылля. Гэта прыкладна 2,9% ад усяго эксплуатаванага жылога фонду краіны.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках