28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэвалюцыя ў Венесуэле: як народ зрынае дыктатара

45
Рэвалюцыя ў Венесуэле: як народ зрынае дыктатара
ФОТА: REUTERS

Храналогія асноўных падзей.

Народ Венесуэлы выйшаў на вуліцы супраць дыктатара Нікаласа Мадуры, які ўмудрыўся кінуць адну з самых багатых рэсурсамі краін свету ў галечу і разлад. Аб «поспехах» Мадуры на пасадзе прэзідэнта красамоўна кажуць гэтыя лічбы:

з 2013 да 2018 год

- Інфляцыя - 2 000 000 000%

- Падзенне ВУП - 45%

Учора падчас шматтысячнай маніфестацыі, асноўным патрабаваннем якой было адрачэнне ад улады дыктатара, а таксама спыненне падтрымкі Мадуры з боку сілавых структур лідар апазіцыі Венесуэлы Хуан Гуайда абвясціў сябе часовым прэзідэнтам у эмацыйнай прамове перад прысутнымі на плошчы.

Пратэстоўцы пачалі з'яўляцца на вуліцах а 10 раніцы паводле мясцовага часу.

Ужо праз 20-30 хвілін яны загацілі галоўныя вуліцы сталіцы Венесуэлы і цэнтральныя станцыі метро.

Відавочцы размяшчалі відэа ў сацыяльных сетках на іх відаць, як людзі скандуюць лозунгі супраць дыктатуры нават калі спускаюцца на эскалатары.

Вельмі хутка колькасць пратэстоўцаў стала істотна перасягаць колькасць прадстаўнікоў паліцыі.

Вельмі актыўна адбывалася збудаванне імправізаванай сцэны. Паліцыя і нацыянальная гвардыя назіралі збоку, не ўмешваючыся.

Колькасць пратэстоўцаў відавочна перавысіла колькасць людзей, якія прысутнічалі на інаўгурацыі Мадуры, якая адбылася надоечы, пасля таго, як ён «перамог» на выбарах, якія былі настолькі нахабна сфальсіфікаваныя, што іх адмовіліся прызнаць нават суседзі Венесуэлы, не кажучы ўжо пра ЗША ці краіны Еўразвязу.

І вось, не прайшло і месяца, як народ Венесуэлы выйшаў на вуліцы, і даў зразумець, што ўжо з гэтых вуліц не сыдзе. Надзея на войска была марная, больш за тое, нават жыхары тых раёнаў, якія заўсёды былі апорай дыктатара, гэтым разам адвярнуліся ад яго, выйшаўшы на вуліцы разам з усёй краінай.

Аб 11.30 мясцовага часу кіраўнік парламента Венесуэлы заклікаў войска краіны стаць «на бок народа». Ён падкрэсліў, што парламент цалкам падтрымае гэтую пастанову і паспрыяе абароне Баліварыянскай канстытуцыі.

Вельмі хутка СМІ, спасылаючыся на словы віцэ-прэзідэнта ЗША, паведамілі, што Дональд Трамп прызнае лідара венесуэльскай апазіцыі Хуана Гуайда ў якасці законнага прэзідэнта. І гэта прызнанне не прымусіла сябе доўга чакаць.

Пасля таго, як Хуан Гуайда абвясціў сябе часовым прэзідэнтам у прамове перад масай антыўрадавых дэманстрантаў, якія выйшлі на вуліцы, каб запатрабаваць адстаўкі Нікаласа Мадуры, ён адразу ж атрымаў прызнанне ад адміністрацыі Трампа, якая заявіла, што будзе выкарыстоўваць «усю вагу» эканамічнай і дыпламатычнай улады ЗША, каб падштурхнуць да аднаўлення дэмакратыі ў Венесуэле.

Падняўшы правую руку ва ўнісон з дзясяткамі тысяч прыхільнікаў, кіраўнік кантраляванага апазіцыяй кангрэса даў сімвалічную клятву перад Богам прыняць выканаўчыя паўнамоцтвы, якія, паводле ягоных слоў, з'яўляюцца ягоным правам паводле канстытуцыі Венесуэлы ўступіць на пасаду да тых часоў, пакуль не будуць прызначаныя новыя выбары.

Гуайда сказаў, што робіць палітычна рызыкоўны крок усяго праз два тыдні пасля таго, як Мадура прынёс прысягу на другі шасцігадовы тэрмін, будучы ўпэўнены, што гэта адзіны спосаб выратаваць Венесуэлу ад «дыктатуры» і аднавіць канстытуцыйны парадак. Амаль адразу за ЗША лідара апазіцыі Гуайда ў якасці прэзідэнта Венесуэлы падтрымалі Канада і Бразілія.

«Мы ведаем, што гэты крок будзе мець вялікія наступствы», - сказаў 35-гадовы Гуайда ўзрадаванаму натоўпу, якая стаіць перад кафедрай, упрыгожанай нацыянальным гербам Венесуэлы.

На 21 гадзіну менскага часу Аргентына, Парагвай, Калумбія, Перу, далучыліся да ЗША, Канады і Бразіліі ў падтрымцы новага часовага прэзідэнта Венесуэлы.

Штаб Хуана Гуайда размясціўся ў калумбійскай амбасадзе.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках