5 траўня 2024, Нядзеля, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вугоршчыне рыхтуюць першы з часоў падзення камунізму ўсеагульны страйк

У Вугоршчыне рыхтуюць першы з часоў падзення камунізму ўсеагульны страйк
ФОТА: AP

Мітынгі арганізуюць вугорскія прафзвязы.

Вугорскія прафзвязы праводзяць агульнанацыянальныя акцыі пратэсту і пагражаюць першым пасля падзення камунізму ў краіне ўсеагульным страйкам, каб націснуць на прэм'ер-міністра Віктара Орбана з патрабаваннем скасавання супярэчлівага новага закона аб звышурочнай працы.

Пра гэта піша Bloomberg (пераклад - «Европейская правда»).

Мітынгі запланаваныя на суботу, 19 студзеня, у Будапешце і яшчэ дзясятку іншых гарадоў.

«Мы хочам, каб прэм'ер-міністр пачуў і задаволіў нашы патрабаванні», - сказаў Ласла Кордас, старшыня Вугорскай асацыяцыі прафзвязаў, у відэазвароце на Facebook перад дэманстрацыямі.

Прафзвязы цяпер знаходзяцца ў працэсе кансультацый паміж чальцамі пра тое, ці будуць яны ўдзельнічаць ва ўсеагульным страйку, які не праводзіўся пасля падзення камунізму 30 гадоў таму.

Рэформа працоўнага заканадаўства, зрэшты, прадугледжвае павелічэнне максімальнай колькасці звышурочных гадзін працы за год з цяперашніх 250 да 400. Яна дазваляе кампаніям прасіць работнікаў працаваць шэсць дзён на тыдзень.

Значныя пратэсты ў Будапешце актывізаваліся пасля таго, як 12 снежня парламент прыняў адпаведныя папраўкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках