5 траўня 2024, Нядзеля, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве праходзіць шэсце памяці Маркелава і Бабуравай

У Маскве праходзіць шэсце памяці Маркелава і Бабуравай
ФОТА DW.DE

У акцыі ўдзельнічаюць блізу 1000 чалавек.

У Маскве і шэрагу іншых гарадоў праходзяць шэсці ў памяць пра адваката Станіслава Маркелава і журналісткі Анастасіі Бабуравай. З 14 гадзін мск у суботу, 19 студзеня, удзельнікі ідуць ад Новапушкінскага сквера да вуліцы Прэчысценкі, дзе роўна 10 гадоў таму былі застрэленыя актывісты.

Адзін з арганізатараў акцыі Аляксей Гаскараў паведаміў, што мэтай акцыі з'яўляецца прадухіленне палітычных забойстваў у будучыні. Шэсце ў Маскве ўзгодненае. Паводле звестак карэспандэнта DW, акцыя ў Маскве не вельмі шматлікая, на ёй прысутнічаюць не больш за 1000 чалавек. Сярод удзельнікаў - вялікая колькасць прадстаўнікоў левых рухаў.

Акрамя таго, акцыі памяці Маркелава і Бабуравай пройдуць у Санкт-Пецярбургу, а таксама Лондане, Кіеве і ў анэксаваным Расеяй Севастопалі, паведаміў у сацсетках «Камітэт 19 студзеня».

«Не проста акцыя памяці»

«Кожны год мы, сябры Стаса і Насці, і ўсе, каму не абыякавыя каштоўнасці, за якія яны загінулі, праводзім антыфашысцкую дэманстрацыю, якая з'яўляецца не проста акцыяй памяці. Мы падводзім вынікі года і вызначаем праблемы, якія патрабуюць нашай рэакцыі...Мінулы год пакідае нам Расею, у якой існуюць катаванні і палітычныя рэпрэсіі, людзі пазбаўленыя права выбару, 20 мільёнаў чалавек маюць даход, ніжэйшы за пражытачны мінімум. Замест палітычных рэформаў улада прапануе чарговы «імперскі праект» і ідэалогію «абложанай цытадэлі», - адзначаецца далей у заяве.

Журналістка «Новай газеты» Анастасія Бабурава і адвакат Станіслаў Маркелаў былі застрэленыя ў Маскве 19 студзеня 2009 года. У 2011 годзе Масгарсуд прысудзіў да пажыццёвага турэмнага тэрміну нацыяналіста Мікіту Ціханава, які быў прызнаны вінаватым у забойстве. Ягоная суўдзельніца Яўгенія Хасіс была асуджаная на 18 гадоў пазбаўлення волі. У ліпені 2015 года суд прыгаварыў да пажыццёвага зняволення лідара Баявой арганізацыі рускіх нацыяналістаў (БОРН) Іллю Гарачава, абвінавачанага ў арганізацыі пяці забойстваў, у тым ліку Маркелава.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках