5 траўня 2024, Нядзеля, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала адэсіта, якому даручылі падарваць нафтаправод «Адэса-Броды»

2
СБУ затрымала адэсіта, якому даручылі падарваць нафтаправод «Адэса-Броды»
ФОТА З АРХІВА

Мужчына даўно супрацоўнічаў з расійскімі спецслужбамі.

Калі яму прапанавалі зладзіць тэракт, ён спалохаўся, і цяпер супрацоўнічае са следствам.

Брат затрыманага - былы актывіст «Куліковага поля», цяперашні каардынатар прарасейскага «падполля» ў Адэскай вобласці, паведамляе Цензор.нет са спасылкай на прэс-службу СБУ.

Мужчына рэгулярна ездзіў на сустрэчы з братам у акупаваны Крым, Малдову і Прыднястроўе.

«Падчас гэтых ваяжаў адэсіт спачатку атрымліваў простыя даручэнні, такія, як перадача ганарараў мадэратарам антыўкраінскіх супольнасцяў у сацсетках, стварэнне «ботаў» і іншыя дробныя задачы. Аднак яго знаёмілі з іншымі рэзідэнтамі і куратарамі антыўкраінскага цэнтра і паступова рыхтавалі да «подзвігу», - гаворыцца ў паведамленні СБУ.

Калі адэсіту прапанавалі зладзіць тэракт на нафтаправодзе «Адэса-Броды», ён спалохаўся і вярнуўся на радзіму. Цяпер ён актыўна супрацоўнічае са следствам.

«Варта сказаць, што гэтая гісторыя з'яўляецца тыповай. Маніпулюючы ідэямі «расейскага свету» вораг штурхае нашых суайчыннікаў на злачынствы супраць Украіны, а выкарыстаўшы - пазбаўляецца. Бо лёс пешак там нікога не турбуе», - падводзяць вынік у СБУ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках