Да 31 студзеня даехаць да Варшавы можна за 5 рублёў
3- 19.01.2019, 10:19
- 14,032
Прапанова дзейнічае на маршруце Менск - Варшава і ў адваротным кірунку.
Кампанія Ecolines праводзіць акцыю. Квіткі з Мінска ў Варшаву можна купіць за 5 рублёў замест 55.
Акцыя працягнецца з 18 да 31 студзеня на рэйсы з 20 студзеня і да канца зімы.
Прапанова дзейнічае на маршруце Менск - Варшава і ў адваротным кірунку, акрамя рэйсаў з лініямі 135801, 135802, 135803, 135804, 135805, 135806, 135808.
Колькасць месцаў па акцыі абмежаваная, дадатковай зніжкі пры куплі квіткоў туды-назад няма. Набытыя па акцыі квіткі нельга будзе вярнуць або абмяняць.