5 траўня 2024, Нядзеля, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску загарэўся Банк развіцця

17
У Менску загарэўся Банк развіцця
ФОТА: ONLINER.BY

З будынка эвакуявалі 500 чалавек.javascript:tabSelect('tabBEL');

У Менску па адрасе пр. Машэрава, 35 (будынак Банка развіцця Беларусі) праз пажар былі эвакуяваныя 500 чалавек, пацярпелых няма.

Такая інфармацыя размешчаная на сайце Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Паведамленне аб задымленні паступіла выратавальнікам ад дыспетчара СМС «Маланка» 18 студзеня а 10.46. Пасля было ўстаноўлена, што загарэлася ізаляцыя электраправадоў і пластмасавых элементаў вентылятарнага даводчыка (фанкойл) у памяшканні архіва на сёмым паверсе будынка.

Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў з узгараннем справіліся работнікі добраахвотнай пажарнай дружыны арганізацыі, выкарыстоўваючы вогнетушыцель. Спрацавала сістэма спрынклернага вадзянога пажаратушэння і сістэма дымавыдалення. З будынка былі эвакуяваныя 500 чалавек, ніхто не пацярпеў.

У выніку здарэння пашкоджаны фанкойл, падкопчанае памяшканне архіва. Прычына пажару высвятляецца, разглядаецца версія - кароткае замыканне.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках