26 красавiка 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Няўзораў: У Беларусі ёсць народ, у Расеі - няма

30
Аляксандр Няўзораў: У Беларусі ёсць народ, у Расеі - няма
АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ

Расейскі публіцыст задумаўся, чаму ягоная краіна «настолькі пачварная».

Пра гэта Аляксандр Няўзораў заявіў у эфіры «Эха Москвы»:

- Чым далей мы апускаемся ў нашу рэальнасць, тым большай загадкай становіцца Расея. Вось абсалютна незразумела, адкуль яна чэрпае сілы для таго, каб быць настолькі выродлівай, настолькі несучаснай, настолькі дзікай.

І вось чаго бракуе? І ведаеце, у мяне ёсць абсалютна ерэтычная, абуральная, агідная думка, што, хутчэй за ўсё, бракуе народа, яго няма як такога. Вось проста масоўка не з'яўляецца народам.

- Народа ў сэнсе не насельніцтва, не выбаршчыка...

- Так. Народ - гэта вельмі пэўнае, выразнае паняцце, якое характарызуецца наяўнасцю вядомых прыкмет. І ў пэўных варунках народ рэагуе строга пэўным чынам. Гэтая рэакцыя, яна ўжо вывучаная, прадказальная. І яна дазваляе ідэнтыфікаваць, як народ у так званым гістарычным прадстаўленні...

Вось, груба кажучы, ёсць метал. Мы бачым, што гэты метал, кінуты ў газу, усплывае, пачынае кружыць на паверхні - мы адразу разумеем, што гэта асаблівыя ўласцівасці, якія ёсць толькі ў літыя. Ці мы бачым метал, які пры пэўным ціску набывае некаторую празрыстасць, а пры судотыку з вадой выбухае - мы разумеем, што гэта натрый.

Сапраўды гэтак жа і ў народа ёсць абсалютна дакладныя крытэрыі таго, як ён з'яўляецца народам, як ён паводзіць сябе пры тым ці іншым ціску.

...Мы бачым, як рэагуе французскі народ, як пачаў рэагаваць беларускі народ імгненна на нейкую лёгкую пагрозу збліжэння з Расеяй, наколькі панічныя настроі, наколькі, я б сказаў, дзёрзкія і галавакружныя ініцыятывы ўзнікаюць для неадкладнага адключэння расейскай тэлевізіі і наогул ёсць неадкладная грамадская пякучая і магутная рэакцыя.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках