6 траўня 2024, панядзелак, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Магерыні настойліва адмовілася браць гарбату ад расейскага дыпламата

12
Відэафакт: Магерыні настойліва адмовілася браць гарбату ад расейскага дыпламата

Карыстальнікі сацсетак адразу звязалі гэты жэст з папсаванай рэпутацыяй РФ пасля атручванняў.

Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах Федэрыка Магерыні адмовілася ад кубка гарбаты, прапанаванага пастпрэдам РФ пры ААН Васілём Нябензем. Адпаведнае відэа апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook блогер Сяргей Навумовіч, паведамляе unian.net.

Пасля таго, як Магерыні села за стол перамоваў, Нябензя працягнуў ёй кубак, на што дыпламат адрэагавала катэгарычнай адмовай, пра гэта гавораць яе жэсты, зафіксаваныя на відэа.

Магерыні не толькі прасігналізавала далонькай пра нежаданне прымаць кубак, а яшчэ і адсунула яго далей, паралельна памахваючы галавой. Карыстальнікі сацсетак адразу звязалі гэты жэст з папсаванай рэпутацыяй Расеі пасля серыі атручванняў і іх спробаў з боку Расеі.

«Прынц Навічок высакагорны», «Вам гарбату з палоніем або навічком, Федэрыка?», «Вельмі не смешна. Нядаўна бачыў, як Варфаламею хацелі нешта падсунуць, калі Гундзяеў ухапіў не сваю шклянку. Ну і Літвіненка не забыты. Нешта ў Крамлі захапіліся», - пішуць карыстальнікі ў каментарах да паведамлення.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках