19 траўня 2024, Нядзеля, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі флот могуць выгнаць з Балтыйскага мора

10
Расейскі флот могуць выгнаць з Балтыйскага мора

Эстонія прапанавала план.

У Эстоніі, Польшчы, Фінляндыі і Швэцыі ёсць магчымасці, каб поўнасцю заблакаваць Балтыйскае мора для расейскага флоту.

Пра гэта заявіў камандзір Сіламі абароны Эстоніі генерал Марцін Херэм. Яго заява працытаваная ў апублікаваным 3 траўня штогодніку Сіл абароны.

«Мы значна палепшылі нашыя марскія магчымасці. Цяпер на ўзбраенні ВМФ ёсць як марскія міны, так і супрацькарабельныя ракеты. Разам з Польшчай, Швэцыяй і Фінляндыяй, якія толькі што ўступілі ў NАТО, мы павінны быць у стане развязаць адную з нашых ключавых праблем - магчымую блакаду ў Балтыйскім моры», - сказаў генерал.

Паводле яго слоў, «пасля гэтага для агрэсара становіцца зусім малаверагодным разгортванне карабельнай і супрацьпаветранай абароны ў Балтыйскім моры, што, у сваю чаргу, дае магчымасць нам надаць паветраную і марскую падтрымку з боку супольнікаў».

Гетман заклікаў супольнікаў адаптавацца да новых умоў і прымаць цяжкія пастановы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках