29 красавiка 2024, панядзелак, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве і Варонежы затрымалі ўдзельнікаў «бестэрміновага пратэсту»

У Маскве і Варонежы затрымалі ўдзельнікаў «бестэрміновага пратэсту»

Актывісты выступалі супраць падвышэння пенсійнага ўзросту ў Расеі.

У Маскве на Арбаце паліцэйскія затрымалі актывістаў «бестэрміновага пратэсту». Актывістка Ірына Яцэнка паведаміла АУС-Інфа, што затрымалі Алега Веліпухіна і Аляксея Клімішына, паведамляе «Радио Свобода».

Актывіст «бестэрміновага пратэсту» Аляксандр Гуд распавёў пра затрыманне яшчэ аднаго ўдзельніка руху, якога прадставіў як Слава. Youtube-канал «Другое мнение» вёў жывую трансляцыю таго, што адбываецца: на відэа актывісты бестэрміновага пратэсту прайшлі шэсцем вуліцай Новы Арбат, пасля разгарнулі на Старым Арбаце банэр «Свабоду палітвязням».

У Варонежы затрымалі ўдзельніка «бестэрміновага пратэсту» Сяргея Лугоўскага праз акцыю, праведзеную тыдзень таму. Пра гэта на гарачую лінію АУС-Інфа паведаміў актывіст аб'яднання Аляксандр Жалтухін. Паводле ягоных слоў, сёння пратэстоўцы сабраліся ў мясцовым гайд-парку з плакатам. Да іх падышлі паліцыянты і, як паведамляе Жалтухін, сказалі, што «ў іх ёсць прэтэнзіі да Лугоўскага з нагоды пікету тыдзень таму».

Пасля гэтага яго адвезлі ў аддзел паліцыі №6. 15 верасня праваахоўнікі затрымалі двух удзельнікаў «бестэрміновага пратэсту», калі яны стаялі з плакатамі супраць пенсійнай рэформы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках