29 красавiка 2024, панядзелак, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі ўзгадаў у Вільні пра беларусаў

1
Папа Рымскі ўзгадаў у Вільні пра беларусаў

Сёння пантыфік пачаў свой візіт у краіны Балтыі.

Папа ў сваім звароце да жыхароў Літвы, які прагучаў пасля сустрэчы з Даляй Грыбаўскайтэ, звярнуўся да мясцовых жыхароў словамі гімна Літвы: «У мінуўшчыне Твае сыны Хай сілу чэрпаюць» і казаў пра стагоддзе краіны, паведамляе Delfi.

«Гэта стагоддзе для вас было адзначана мноствам выпрабаванняў і пакут: зняволеннямі, высылкамі, пакутамі. Святкаванне стагоддзя незалежнасці - гэта падстава для таго, каб спыніцца і ўспомніць гэты досвед, абнавіць сувязь з тым, хто выгадаваў вашу дзяржава, знайсці развязанне сённяшніх выклікаў і глядзець у будучыню ў духу дыялогу і адзінства з усімі тымі, хто жыве тут, імкнучыся, каб ніхто не адчуваў сябе выгнанцам», - сказаў Францішак.

Са слоў Папы, кожнае пакаленне павінна ўсвядоміць складанасці і дасягненні мінулага і цяпер ушанаваць памяць сваіх продкаў. «Я не ведаю, што будзе заўтра, але мы ведаем, што кожнае пакаленне мае шанаваць «дух», якія яго выгадаваў, які дапамог кожную стрэчу сам-насам з болем і несправядлівасцю ператварыць у магчымасць.

Толькі так карані, якія дапамаглі выгадаваць сённяшнія плады, застануцца жыццяздольнымі і здаровымі. А гэты народ напраўду мае моцны «дух», які дапамог яму не зламацца і заўсёды тварыць! Вось радок з вашага гімна: «У мінуўшчыне Твае сыны Хай сілу чэрпаюць», каб смела глядзець у вочы сучаснасці», - сказаў Францішак.

Папа адзначыў, што за ўсю сваю гісторыю Літва здолела сабраць, прытуліць людзей рознай нацыянальнасці і веравызнання.

«На гэтых землях усе знаходзілі сабе дом: літоўцы, татары, палякі, расейцы, беларусы, украінцы, армяне і немцы, каталікі, праваслаўныя, пратэстанты, стараверы, мусульмане і габрэі - усё мірна жылі разам, пакуль не прыйшла таталітарная ідэалогія, гвалт і недавер якой падкасіла здольнасць прыняць іншага і не надаваць значэння адрозненням», - сказаў Папа.

Пантыфік адзначыў, што чэрпаючы сілу з мінуўшчыны, мы зноўку знаходзім гэтыя карані і аднаўляем іх, у гэтым наша выключнасць і самабытнасць (...): талерантнасць, гасціннасць, павага і салідарнасць. «Гледзячы на свет нашых дзён (...) вы, літоўцы, маеце сказаць сваё слова: «Прыняць адрозненні», - сказаў Францішак.

«Пачынаючы дыялог, адкрываючыся і разумеючы, вы можаце стаць мостам паміж Усходняй і Заходняй Еўропай», - дадаў ён.

Са слоў папы Францішка, выхоўваць у сабе гэтыя якасці Літве дазволяць «плады спелай гісторыі, якія ваш народ можа прапанаваць сусветнай супольнасці, а асабліва еўрапейскай супольнасці».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках