29 красавiка 2024, панядзелак, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Футбаліст так заўзята святкаваў гол, што праваліўся скрозь зямлю

2
Відэафакт: Футбаліст так заўзята святкаваў гол, што праваліўся скрозь зямлю

Гэтай штукі не ведае нават Капэрфільд.

Гулец швайцарскага «Цюрыха» Бэньямін Калолі забіў першы гол за новы клуб і пабег святкаваць да трыбуны са сваімі фанатамі, але не ўлічыў асаблівасцяў стадыёна на Кіпры, дзе гулялі каманды. Так што, пераскочыўшы цераз апошнюю перашкоду перад заўзятарамі, Калолі проста знік. І шукаць яго давялося ўсім стадыёнам, піша medialeaks.ru.

Познім вечарам 20 верасня кіпрскі «АЕК» з Ларнакі прымаў на сваім хатнім стадыёне гасцей з «Цюрыха», распавядае Sport Bible. У другім тайме суддзя прызначыў у браму гаспадароў пенальці, а да мяча падышоў пачатковец швайцарцаў Бэньямін Калолі.

Калолі ўпэўнена рэалізаваў пенальці, і свой першы гол за новы клуб яму хацелася адсвяткаваць па-асабліваму.

via Gfycat

Так што Бэньямін пабег да трыбуны стадыёна, на якой размясціліся фанаты, што прыляцелі з Швайцарыі. Футбаліст упэўнена пераскочыў рэкламныя шчыты.

via Gfycat

А вось рухацца далей было ўжо дрэнным варыянтам. Калолі лёгка пераскочыў яшчэ нейкую агароджу і знік.

via Gfycat

Рэч у тым, што на стадыёне ў Ларнацы футбалістаў ад заўзятараў агароджвае трохметровы роў. Але вось таго факту, што туды можа ўпасці не надта буяны заўзятар, а ахвочы падзяліцца сваёй радасцю з фанатамі футбаліст, кіпрскія інжынеры, відавочна, не прадугледзелі.

Выцягвалі Бэньяміна ўсёй суполкай, але нават такое пудла ніяк не перашкаджала яму святкаваць.

via Gfycat

Больш за тое, падзенне не прычынілася ні да якіх сур'ёзных пашкоджанняў. Калолі дагуляў матч да канца, а «Цюрых» захаваў пераможны лік.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках