29 красавiка 2024, панядзелак, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Ангелец скарыў Альпы на гімнастычным мячы

1
Фотафакт: Ангелец скарыў Альпы на гімнастычным мячы

Ніхто не здзівіўся такому незвычайнаму спосабу падарожжа ангельца.

Былы настаўнік фізікі Стывен Пэйн з Чычэстара наважыў перасекчы Альпы ў коркавым шлеме, твідавым гарнітуры, з парасонам падпахай і...са скокамі на гімнастычным мячы. Нягледзячы на дзіўны спосаб падарожжа, мэта яго - цалкам высакародная: прыцягнуць увагу да праблемы валацуг, піша «Вокруг света».

Ідэя экстравагантнага падарожжа нарадзілася ў Пэйна пасля размовы з валацугам, для якога ён купіў вячэру.

«Я спытаў у яго, наколькі цяжка ў Чычэстары жыць без дома, і ён сказаў: «як перасекчы Альпы на гімнастычным мячы». Мы жывем, мяркуючы, што некаторыя рэчы ніколі з намі не здарацца, пакуль гэта раптам не адбываецца», - кажа Пэйн.

Стывен Пэйн вядомы сваімі дзівацтвамі. Ён ужо вандраваў з Саўтгемптана ў Кентэрберы ў вопратцы сярэднявечнага паломніка, а таксама сплаўляўся па рацэ ў рыбацкім чоўне са старадаўнім навігатарам. Гэтым разам ён купіў мячы-скакуны на eBay і правёў восем месяцаў у руплівых практыкаваннях.

У жніўні ён прыехаў у Барданэкію ў італійскіх Альпах, маючы намер даскакаць да Грэнобля ў Францыі (122 кіламетры).

«Я надзеў твідавы гарнітур, узяў кішэнны гадзіннік, коркавы шлем узору 1880-х, а таксама парасон і бінокль. Гэта сімвалічны вобраз ангельца-дэндзі, я не хацеў выглядаць за мяжой патрапаным».

Ён узяў з сабой чатыры мячы-скакуны і назваў іх Ганібал, Напалеон Банапарт, Нэлі і Баўнсі. Напалеон лопнуў на пяты дзень, Нэлі - на 14-ы.

«Я перанёс цеплавы ўдар, вышынную хваробу, вывіхнуў калена. Я мыўся і сціраў вопратку ў горных рэках, якія былі неймаверна халоднымі, бо бяруць пачатак у ледніках. Але выканаў сваю задачу і дабраўся да Грэнобля за 17 дзён», - кажа Стывэн.

Дзівак з Чычэстара сцвярджае, што ніхто з еўрапейцаў не здзівіўся такому незвычайнаму спосабу падарожжа, і нават падбадзёрвалі яго.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках