29 красавiка 2024, панядзелак, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Светлагорску зладзілі чарговы флэшмоб супраць шкоднага заводу

5
Жыхары Светлагорску зладзілі чарговы флэшмоб супраць шкоднага заводу
ФОТА З САЙТА SVABODA.ORG

Жыхары горада пацвялілі ідэолагаў, якія забаранілі выкарыстоўваць зялёныя паветраныя балонікі.

У Светлагорску сёння свята - Дзень горада. Частка мясцовых жыхароў прыйшла на афіцыйныя мерапрыемствы ў масках і з чорнымі паветранымі балонікамі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Пасля флэшмобу ў мінулую суботу ўлады правялі «тлумачальную працу» ў школах, арганізацыях і прадпрыемствах. Людзей палохалі, каб яны ні ў якім разе не прыходзілі на свята горада з зялёнымі балонікамі. Менавіта пад такімі колерамі шароў прайшоў флэшмоб. Тады людзі вызначылі, напэўна, прыйсці з чорнымі шарамі», - патлумачыла праваабаронца Алена Маслюкова.

Таксама ўдзельнікі акцыі выйшлі на свята ў масках. Такім чынам яны выказалі сваё абурэнне шкоднымі выкідамі і смуродам ад новага кітайскага завода.

Тыдзень таму блізу 200 жыхароў Светлагорску зладзілі флэшмоб на цэнтральнай плошчы.

Фото с сайта svaboda.org

Пазней міліцыя склала пратаколы на грамадскага актывіста Анатоля Змітровічa і праваабаронцу Алену Маслюкову. Іх міліцыя палічыла адказнымі за флэшмоб. РАУС прызнаў яго «несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках