29 красавiка 2024, панядзелак, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння Літва і Латвія адзначаюць Дзень адзінства балтаў

1
Сёння Літва і Латвія адзначаюць Дзень адзінства балтаў

Свята адзначаюць і жыхары Беларусі.

22 верасня ў Латвіі і Літве адзначаецца Дзень адзінства балтаў. Альбо Дзень балтыйскага адзінства.

Адзначаецца ён у гонар бітвы пры Саўле. Яна апісваецца ў Лівонскай рыфмаванай хроніцы: 22 верасня 1236 года жамайты і земгалы - продкі літоўцаў і латышоў - разграмілі войскі Ордэна мечаносцаў.

Дзе менавіта адбывалася бітва - дакладна невядома. Адны мяркуюць, што каля сучаснага літоўскага горада Шаўляю, іншыя - што каля латвійскага пасёлка Вецсаўле.

Свята ў гэты дзень адзначаецца з 2000 года.

Свята адзначаецца і беларусамі. Летась вогнішчы ў гонар свята яднання балтаў запалілі ў 20 месцах Беларусі.

Свята адзначаецца ў дзень восеньскага раўнадзенства. У народнай традыцыі гэта час падвядзення вынікаў і падліку таго, што зроблена за актыўны летні перыяд. З гэтым звязаная і традыцыя запальвання вогнішча.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках