29 красавiка 2024, панядзелак, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты прыйшлі з ператрусам да гарадзенскага актывіста Анатоля Мышкевіча

4
Міліцыянты прыйшлі з ператрусам да гарадзенскага актывіста Анатоля Мышкевіча
АНАТОЛЬ МЫШКЕВІЧ
ФОТА: SVABODA.ORG

Самога актывіста дома на момант ператрусу не было.

Да кіраўніка грамадзянскай кампаніі «Горадня» Анатоля Мышкевіча прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі Ленінскага РАУС Гародні, паведамляе «Белсат».

Самога актывіста дома на момант ператрусу не было, таму з міліцыянтамі размаўляла ягоная маці. Падчас візіту праваахоўнікі спаслаліся на ч.4 арт.10.13 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Беларусі.

Міліцыянты забралі «для праверкі» планшэт Анатоля Мышкевіча.

Цікавасць сілавікоў актывіст тлумачыць акцыяй, якую ён правёў 16 верасня ў цэнтры Гародні. На Савецкай вуліцы ён раздаваў мінакам улёткі, у якіх паведамлялася аб знікненні Анатоля Красоўскага і Віктара Ганчара (у той дзень як раз была 19-я гадавіна знікнення).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках