29 красавiка 2024, панядзелак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тадэвуш Кандрусевіч: Чакаем не дачакаемся Папу Рымскага ў Беларусі

1
Тадэвуш Кандрусевіч: Чакаем не дачакаемся Папу Рымскага ў Беларусі
ФОТА: SVABODA.ORG

Кіраўнік Каталіцкай царквы Беларусі паўдзельнічаў у святой імшы ў Вільні.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у Вільні, у касцёле святога Рафаіла, упершыню памаліўся па-беларуску. Тут сабраліся вернікі з Беларусі, якія прыехалі ў Вільню на сустрэчу з Папам Францішкам, паведамляе «Радыё Свабода».

Святая імша адбылася 22 верасня а 9 раніцы. Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ў юнацтве служыў у Вільні вікарыем, то бок, дапаможным святаром у Вострай браме, аднак па-беларуску маліўся ўпершыню.

Ён згадаў, што Пантыфік прыязджае ў краіны Балтыі - Літву, Латвію і Эстонію - другім разам, першы раз у 1993 годзе гэтыя ж краіны наведваў Ян Павел Другі.

Сёння ў Вільні рэзка пагоршылася надвор'е - раніцай быў моцны дождж. Тадэвуш Кандрусевіч згадваў, што такое ж дрэннае надвор'е было і 25 гадоў таму падчас візіту Яна Паўла Другога ў Літву.

«Мы чакаем не дачакаемся - цяпер не будзем разважаць пра прычыны гэтага. Усе яны больш-менш зразумелыя», - так ён адказаў пра магчымасць прыезду Папы ў Беларусь. Але ён вельмі рады, што «мы можам радавацца сустрэчы з Папам у Вільні».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках