29 красавiка 2024, панядзелак, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік найбуйнейшай прыватнай аптэчнай сеткі выйшаў на волю

5
Кіраўнік найбуйнейшай прыватнай аптэчнай сеткі выйшаў на волю
ЛЕАНІД ТОМЧЫН
ФОТА: TUT.BY

Раней паведамлялася, што Леаніда Томчына затрымалі паводле «справы медыкаў».

Старшыня рады дырэктараў холдынгу «Аптэка груп» Леанід Томчын на днях выйшаў на свабоду. Гэтую інфармацыю tut.by пацвердзілі дзве крыніцы, знаёмыя з бізнэсоўцам. Раней паведамлялася, што мужчыну затрымалі паводле «справы медыкаў».

21 верасня Томчын даў інтэрв'ю Office Life. Ён наступным чынам адказаў на пытанне аб паведамленнях пра сваё затрыманне ў сярэдзіне жніўня: «Цяпер я перад вамі. Думаю, гэта і ёсць адказ на гэтае пытанне».

Больш падрабязна Леанід Томчын распавёў пра свае найбліжэйшыя планы. Напрыклад, ён мае намер прадаўжаць займацца дабрачыннасцю, рэалізоўваць культурныя праекты ў новай віцебскай сінагозе, будаўніцтва якой спансаваў, і развіваць бізнэс (сеткі аптэк «Добрыя лекi» і ADEL).

- Мы плануем прадоўжыць супольны праект з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) у мезанінным крэдытаванні і фінансаванні нашых аптэк. У самы найбліжэйшы час нам спатрэбіцца шчыльны графік рабочых сустрэч з прадстаўнікамі ЕБРР і з радай дырэктараў холдынгу. Насычаны графік і мноства планаў - гэта характэрна для ўсёй каманды холдынгу, у тым ліку і для мяне, - сказаў Томчын.

У студзені 2018 года ягоная кампанія прыцягнула ў ЕБРР 5 млн еўраў на развіццё раздробнай сеткі. «Гэтая ўгода дазволіць за 5 гадоў падвоіць колькасць аптэк пад брэндамі ADEL і «Добрыя лекi», - казаў ён на прэс-канферэнцыі. За гэты час агульную колькасць аптэк планавалася давесці да 400 ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Суразмоўцы сказалі, што бізнэсоўцу змененая мера стрымання на не звязаную з узяццем пад варту, каб ён мог кіраваць бізнэсам.

Атрымаць каментар у прэс-службе КДБ Беларусі не ўдалося. Мабільны тэлефон Леаніда Томчына быў недаступны.

У «Аптэка Груп» уваходзяць 6 раздробных кампаній, два медцэнтры, ІТ-служба і падраздзяленне ў кантрактнай вытворчасці лекаў, а таксама аптовая кампанія «ВітФармМаркет». У холдынгу працуюць больш за 1000 чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках