29 красавiка 2024, панядзелак, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка прапусціць турнір у кітайскім Ухане

4
Вікторыя Азаранка прапусціць турнір у кітайскім Ухане
ВІКТОРЫЯ АЗАРАНКА
ФОТА: TVP.PL

У беларускай тэнісісткі зноў паўсталі праблемы са здароўем.

Тэнісістка Вікторыя Азаранка пастанавіла прапусціць турнір у кітайскім Ухане з прызавым фондам $2 млн 746 тысяч, паведамляе БелТА.

Беларуска не змагла дагуляць матч 1/4 фіналу з італійкай Камілай Джорджы праз праблемы са здароўем.

У чвэрцьфінале Азаранка сустракалася з італійкай Камілай Джорджы (37) і з лікам 5:3 на карысць спаборніцы ў першым сэце знялася з турніру праз дрэннае самаадчуванне. Ва Ухане экс-першая ракетка свету павінна была сустрэцца на старце турніру з Юліяй Гёргес (11, WTA) з Нямеччыны.

Прэстыжны турнір у Кітаі збярэ многіх зорных гульцоў. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (20) пачне турнір паядынкам з гішпанкай Карлай Суарэс Навара (22), Аляксандра Сасновіч (31) пазмагаецца з бельгійкай Элізай Мертэнс (15).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках