29 красавiка 2024, панядзелак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве арыштаваны кіраўнік адной з найбуйнейшых ІТ-кампаній РФ

3
У Маскве арыштаваны кіраўнік адной з найбуйнейшых ІТ-кампаній РФ
МІХАІЛ ЛЯШЧ
ФОТА: РБК

Прэзідэнта групы кампаній «Компьюлинк» Міхаіла Ляшча падазраюць у махлярстве ў асабліва значнай суме.

Цвярскі суд Масквы вынес пастанову аб арышце прэзідэнта групы кампаній «Компьюлинк» Міхаіла Ляшча. Гэта вынікае з карткі справы прадпрымальніка на сайце суду, паведамляе РБК.

Суд задаволіў хадайніцтва абвінавачвання аб арышце Ляшча ў рамках справы, распачатай на падставе ч.4 арт.159 КК РФ (махлярства, учыненае арганізаванай групай у асабліва значнай суме). Як удакладняе ТАСС са спасылкай на прэс-службу суда, арышт прызначаны на тэрмін да 20 лістапада.

Міхаіл Ляшч быў затрыманы 19 верасня. Як паведамляе прэс-служба кампаніі, спачатку ён быў запрошаны для дачы паказанняў, аднак пасля заканчэння размовы са следчымі быў затрыманы.

Паводле звестак крыніц выдання CNews, затрыманне Міхася Ляшча было выкліканае ягонымі асабістымі праектамі ў ІТ-сферы і не мае дачынення да працы кампаніі «Компьюлинк». У той жа час іншая крыніца выдання мяркуе, што прычына арышту можа палягаць у дзелавых стасунках «Компьюлинка» і ВЭБ. У 2016 годзе ЗЭБ пакінуў склад заснавальнікаў кіпрскай кампаніі Devenny Holdings, за якой уважалася больш за 99% у структуры ТАА «КК Компьюлинк груп».

У прэс-службе кампаніі зняпраўдзілі сувязь затрымання Ляшча з магчымымі кантрактамі з «Ростехом», пра якую пісаў шэраг СМІ. У «Компьюлинке» заявілі, што кампанія не ўкладала кантрактаў з дзяржкарпарацыяй.

«Інфармацыя, якая з'явілася ў шэрагу СМІ, аб сувязі цікавасці следчых органаў да ГК «Компьюлинк» і асабіста да спадара Ляшча з крадзяжамі ў карпарацыі «Ростех» або з пытаннямі да рэалізацыі дзяржаўных кантрактаў з «Ростехом», не адпавядае рэчаіснасці», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кампаніі. «ГК «Компьюлинк» не ўклала дамовы і не рэалізоўвала праекты для дзяржкарпарацыі «Ростех», а таксама не мела кантрактаў з кампаніямі, згаданымі ў СМІ ў кантэксце незаконнага вываду сродкаў з «Ростеха», - заявілі ў кампаніі.

«Пакуль устрымліваемся ад каментароў і чакаем афіцыйных заяў ад праваахоўных органаў», - сказалі РБК у прэс-службе «Ростеха».

Паводле звестак CNews, адначасова з затрыманнем Міхаіла Ляшча ў Маскве прайшлі ператрусы ў экс-кіраўніка «Компьюлинка» Сяргея Сульгіна, які з'яўляецца цяпер кіраўніком ІТ-кампаніі Maykor.

Сульгін не змог даць РБК аператыўны каментар.

Група кампаній «Компьюлинк» займаецца наданнем паслуг у сферы інфармацыйных тэхналогій і кансалтынгу, стварэннем сетак перадачы звестак і пастаўкай праграмнага забеспячэння і абсталявання. «Компьюлинк» неаднаразова займала высокія радкі ў рэйтынгах найбуйнейшых ІТ-кампаній Расеі. Так, у рэйтынгу найбуйнейшых кампаній у гэтай сферы выдання CNews за 2017 год кампанія займае 17-е месца. У рэйтынгу «Коммерсанта» за мінулы год «Компьюлинк» апынулася на дзясятым радку: прыбытак кампаніі выданне ацэньвае на 17,4 млрд руб.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках