29 красавiка 2024, панядзелак, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блізу 70% выпускнікоў беларускіх медыцынскіх ВНУ і каледжаў размяркоўваюць у вёскі

5
Блізу 70% выпускнікоў беларускіх медыцынскіх ВНУ і каледжаў размяркоўваюць у вёскі

Штогод у медустановы Беларусі прыходзяць на працу больш за 8 тысяч маладых спецыялістаў.

«У галіне на сёння працуюць звыш 50 тысяч маладых спецыялістаў. Штогод ва ўстановы аховы здароўя прыходзіць звыш 3,5 тысячы выпускнікоў медыцынскіх універсітэтаў і 4,5 тысячы выпускнікоў каледжаў, 70% з іх размяркоўваюцца ў сельскую мясцовасць у першаснае звяно», - адзначыла намесніца начальніка ўправы кадравай палітыкі, устаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Вольга Калюпанава на адкрыцці Менскага абласнога форуму сельскай моладзі 21 верасня, паведамляе БелТА.

Са слоў прадстаўніцы Міністэрства аховы здароўя, прыярытэтным кірункам для медыцынскай галіны з'яўляецца пераход на прынцып агульнай лекарскай практыкі ў сістэме надання першаснай меддапамогі. Калюпанава падкрэсліла, што праца лекараў агульнай практыкі ў сельскай мясцовасці і ў горадзе практычна не адрозніваецца па ўзроўні абсталявання і матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў.

Форум сельскай моладзі праходзіў у Менску і Менскай вобласці 21 і 22 верасня. У ім бралі ўдзел больш за 300 маладых спецыялістаў прадпрыемстваў АПК, фермераў, маладых работнікаў устаноў адукацыі, культуры, спорту і аховы здароўя, размешчаных у сельскай мясцовасці. Была прадстаўлена кожная вобласць Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках