29 красавiка 2024, панядзелак, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея збіраецца цалкам фінансаваць «Паўночную плынь-2» у выпадку санкцый ЗША

10
Расея збіраецца цалкам фінансаваць «Паўночную плынь-2» у выпадку санкцый ЗША
ФОТА: REUTERS

Планы Пуціна, аднак, могуць быць сарваныя праз правілы канкурэнцыі, якія дзейнічаюць у ЕЗ.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін гатовы цалкам фінансаваць збудаванне газаправода «Паўночная плынь-2» за кошт Расеі ў тым выпадку, калі ЗША ўвядуць санкцыі супраць удзельнікаў кансорцыума, якія рэалізуюць гэты праект.

Пуцін паінфармаваў пра гэтыя планы ўрад ФРГ падчас візіту ў Мезеберг 18 жніўня, дзе ён сустракаўся з канцлеркай ФРГ Ангелай Мэркель (Angela Merkel), паведамляе ў суботу, 22 верасня, газета Süddeutsche Zeitung са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Як паведамляе dw.com, цяпер будаўніцтва «Паўночнай плыні-2» ажыццяўляецца міжнародным кансорцыумам, у якім 50 адсоткаў належаць расейскаму «Газпраму». Сярод удзельнікаў кансорцыума - дачка BASF Wintershall, Uniper і Shell. ЗША, аднак, ужо неаднаразова пагражалі ўвесці санкцыі супраць энэргетычнага сектара Расеі ў пакаранне за меркаванае ўмяшанне Масквы ў прэзідэнцкую кампанію ў ЗША ў 2016 годзе. Ад гэтых санкцый могуць пацярпець і заходнія партнёры Расеі.

Брусэль можа не пагадзіцца

Планы Пуціна па 100-адсоткаваму фінансаванню «Паўночнай плыні-2, аднак, могуць натыкнуцца на сур'ёзныя перашкоды ў Еўракамісіі, бо, згодна з дзейнымі ў ЕЗ правіламі канкурэнцыі, вытворца і пастаўшчык энэргарэсурсаў не можа быць адной асобай.

Уладзімір Пуцін, заўсёды з неразуменнем ставіўся да гэтых дырэктыў ЕЗ, таксама з незадаволенасцю назірае за тым, як Нямеччына, якая ў прынцыпе, не хоча адмаўляцца ад бізнэсу з Расеяй у газавай сферы, цяпер нечакана фарсіруе будаўніцтва тэрмінала па прыёме звадкаванага газу, куды, магчыма, будзе дастаўляцца паліва з ЗША, адзначае Süddeutsche Zeitung.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках