29 красавiка 2024, панядзелак, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нетаньяху: Ізраіль адкажа ўсёй сваёй моцай у выпадку атакі звонку

Нетаньяху: Ізраіль адкажа ўсёй сваёй моцай у выпадку атакі звонку
БІНЬЯМІН НЕТАНЬЯХУ
ФОТА З САЙТА EADAILY.COM

Прэм'ер-міністр Ізраіля перасцярог ад навязвання краіне збройнага канфлікту.

Ізраіль імкнецца прадухіліць вайну ў рэгіёне, але выкарыстае ўсю моц, калі яму будзе навязаны ўзброены канфлікт, заявіў у чацвер прэм'ер-міністр краіны Біньямін Нетаньяху, паведамляе «Інтэрфакс».

Падчас выступу на службе ў памяць пра ізраільскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў вайне Суднага дня 1973 года, прэм'ер падкрэсліў, што Ізраіль павінен «рабіць усё, каб прадухіліць вайну, але калі яна будзе навязаная, адкажа ўсёй моцай тым, хто імкнецца знішчыць нас».

«На Блізкім Усходзе тымі, хто спрабуе забіць нас, верхаводзіць Іран, які адкрыта і агрэсіўна заклікае знішчыць Ізраіль. І наш абавязак абараніць саміх сябе ад гэтай пагрозы, і мы прадоўжым рабіць гэта», - сказаў Б.Нетаньяху, якога цытуюць ізраільскія СМІ.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках