29 красавiка 2024, панядзелак, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дапамога замежнікаў у Варшаўскім паўстанні падтрымлівала баявы дух паўстанцаў»

«Дапамога замежнікаў у Варшаўскім паўстанні падтрымлівала баявы дух паўстанцаў»
Фота: PAP/Rafał Guz

Выйшаў фільм пра замежнікаў у легендарным Варшаўскім паўстанні.

Прэм'ера фільма «Замежнікі ў Варшаўскім паўстанні» рэжысёркі Малгажаты Брамы адбылася ў кінатэатры Kinoteka ў Варшаве, паведамляе «Радыё Польшча».

Сюжэт фільма заснаваны на сведчаннях апошніх жаўнераў Варшаўскага паўстання, якія выжылі, і апавяданнях гісторыкаў.

Ян Юзаф Каспшык, кіраўнік управы ў справах ветэранаў вайны і ахвяр рэпрэсій, падкрэсліў, што замежнікі змагаліся разам з палякамі, бо ўважалі Польшчу за свой дом:

«Замежнікі ў Варшаўскім паўстанні - гэта малавядомая тэма ў польскай гісторыі. Гэта былі людзі, якія жылі ў Варшаве ў даваенны перыяд, падчас акупацыі. Яны не былі па паходжанні палякамі, але ваявалі плячом да пляча з жаўнерамі Арміі Краёвай за свабоду Польшчу, бо ўважалі яе за свой дом, сваю Айчыну, сваю краіну».

Малгажата Брама, рэжысёрка і сцэнарыстка фільма, падкрэсліла, што дапамога замежнікаў падтрымлівала баявы дух паўстанцаў і давала надзею на перамогу.

У Варшаўскім паўстанні ўдзельнічалі грузіны, славакі, французы, бэльгійцы, беларусы, украінцы, азербайджанцы, італійцы і знакаміты чарнаскуры нігерыец Алі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках