29 красавiка 2024, панядзелак, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сачыце за рукамі: як у Беларусі за чатыры гады змяніліся кошты

17
Сачыце за рукамі: як у Беларусі за чатыры гады змяніліся кошты

Чэк у краме - найлепшы адказ афіцыйнай прапагандзе.

Ведаеце, дзе можна купіць муку па 90 капеек і бананы па 1 рубель 20 капеек? У 2014 годзе! Але, на жаль, машыну часу для нас не вынайшлі, затое з'явіліся справаздачы Белстату, у якіх распавядаецца, што дабрабыт беларусаў расце, піша «Салідарнасць».

Вось і цяпер Белстат зафіксаваў «рэкордны рост» рэальных даходаў беларусаў. Гэта значыць, паводле афіцыйнай статыстыкі, дабрабыт насельніцтва Беларусі ў 2018 годзе сігануў вышэй ужо няма куды - на цэлых 7,7%.

Спрачацца з лічбамі словамі даволі складана, а свае адчуванні да справы не прышыеш. Таму мы таксама надумалі паказаць сякія-такія лічбы. А менавіта ўспомніць кошты ў краме ў 2014 года і параўнаць з цяперашнімі.

Адразу абмовімся, што сёння мы закупіліся ў недарагой краме, а некаторыя прадукты і зусім куплялі на зніжках. Кошты за 2014 год для зручнасці пераведзеныя ў дэнамінаваныя рублі.

А цяпер адчуйце розніцу.

Продукт

цена
в 2014 г.

цена
в 2018 г

Мясной и рыбный отделы:

1 кг охлажденной свинины (шейный отруб) без кости

13,2

14,99

1 кг охлажденной говядины на гуляш (лопаточная часть)

13,2

13,49

1 кг охлажденной курицы

3,2

4,2

1 кг охлажденной форели

22,0

23,7

упаковка сосисок в/с «Berlinki» (250 г)

1,5

2,03

баночка тунца в масле

1,4

2,99

норвежский копченый лосось в вакуумной упаковке 100 г

3,0

5,95

Молочные продукты:

1 литр молока 3,2% в тетрапаке

1,3

1,7

200 г сыра «Gouda»

1,6

2,89

200 г сыра фета

1,7

2,6

10 баночек «Данон» по 150 г

5,6

7,5

Крупы и макаронные изделия:

1 кг муки (высший сорт)

0,9

1,15

1 кг риса

1,4

2,5

1 кг спагетти (Италия)

1,9

5,6

Овощи и фрукты

1 кг картофель (мытый)

0,5

0,79

1 кг помидор кистевой с веточками (испанские)

2,0

5,0

1 кг огурцов

1,0

1,15

1 кг свежих шампиньонов

3,8

5,6

1 л 100% апельсинового сока

1,3

2,4

1 кг бананов

1,2

2,25

1 кг персиков

1,8

4,55

1 кг зеленого винограда

2,2

3,25

Другое:

буханка хлеба (1 кг)

0,8

1,83

100-грамовая шоколадка «Спартак»

1,1

1,99

пачка кукурузных хлопьев «Nestle»

1,8

2,75

1 л подсолнечного масла

1,6

2,69

пачка масла 200 г, 82,5%

1,9

3,69

десяток яиц (размер «L»)

1,9

2,29

кетчуп «Махеев» 500 г

1,4

2,39

пачка молотого кофе «Jacobs Kronung» 500 г

8,0

16,5

Выніковы чэк у 2014 годзе склаў 104,2 рубля (6,08)

У 2018 годзе - 150,37 рубля (6,05)

Іншымі словамі, прадуктовы набор за 4 гады падаражэў на траціну.

Але, з іншага боку, за гэты час выраслі і заробкі. Давайце ж паглядзім, колькі такіх набораў мог набыць беларус на свой сярэдні заробак тады і цяпер.

Атрымліваем, што ў 2014 годзе на свае 633,5 рублёў сярэднестатыстычны пакупнік мог купіць 6,08 такіх набораў. У 2018 годзе на 910 рублёў (столькі Белстат малюе сярэдні заробак сёння) - 6,05. Гэта значыць, практычна столькі ж і нават крыху менш. І гэта пры тым, што за гэты час істотна у адсоткавых прапорцыях падраслі камунальныя ды іншыя аплаты і паслугі.

Дык дзе ж той рост рэальных даходаў? Наважым выказаць здагадку, што Белстат «падыгралі» кошты прадуктаў, якія выраслі неістотна, але якія звычайная беларуская сям'я дазваляе сабе не часта. Напрыклад, такія «далікатэсы», як стронга або свіная шыя падаражэлі зусім крыху, у адрозненне ад малочных прадуктаў, якія беларусы купляюць значна часцей.

Адзначым яшчэ некалькі цікаўных назіранняў. Вытворцы ўсё больш актыўна ідуць на хітрыкі, каб зрабіць рост коштаў не такім прыкметным. Напрыклад, яшчэ больш паменшылася вага ўпакоўкі некаторых тавараў. Калі мы чатыры гады таму ведалі, што пачак масла замест 200 г можа быць 180, то цяпер тое ж масла фасуюць і па 160 г. А крупы ў звыклых ужо 800-грамовых упакоўках на паліцах замянілі 500-600-грамовыя.

Зменшыліся прадукты і ў некаторых характарыстыках. Напрыклад, тлустасць у масле. Цяпер замест звыклых 72,5%, 82,5% часцей можна знайсці прадукты з такімі незвычайнымі пазнакамі - 60%, 61,5%, 64% 77%, 81,5%.

Увогуле, усё, каб рост кошт быў не такі відавочны. Ну а калі раптам адчуванні дазваляюць вам засумнявацца ва ўласным дабрабыце, для гэтага ёсць Белстат і тэлевізар - яны абавязкова раскажуць, як жыццё беларусаў з кожным днём становіцца ўсё лепшым і лепшым.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках