29 красавiка 2024, панядзелак, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Кучараў: Гульня супраць «Відзі» стане для БАТЭ ключавой

Павел Кучараў: Гульня супраць «Відзі» стане для БАТЭ ключавой

Сёння беларускіх заўзятараў чакае цікавы матч.

Былы трэнер «Нафтана» і менскага «Дынама», селекцыянер Павел Кучараў мяркуе, што матч супраць «Відзі» стане ключавым для БАТЭ на групавой стадыі Лігі Еўропы, паведамляе Tribuna.com.

«Хочацца верыць, што БАТЭ выкарыстае свой еўрапейскі досвед і за кошт свайго асэнсаванага футбола даможацца станоўчага выніку на выездзе. Думаю нас чакае цікавы матч.

Наогул хочацца сказаць, што гэтая гульня будзе для БАТЭ адной з ключавых на групавым этапе. Чэлсі - гэта безумоўны лідар і фаварыт гэтай групы, ПАОК дыхтоўная каманда, якая выбіла ў кваліфікацыі ЛЧ маскоўскі Спартак і відавочна будзе прэтэндаваць на выхад з групы. Каб навязаць з першага тура барацьбу ПАОК БАТЭ трэба абавязкова дамагацца станоўчага выніку ў Вугоршчыне. Думаю, што ў выпадку перамогі над «Відзі», у асабістых сустрэчах паміж БАТЭ і ПАОК вызначыцца, якая з гэтых каманд выйдзе ў плэй-оф Лігі Еўропы», - напісаў Кучараў у сваім блогу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках