8 траўня 2024, Серада, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У папулярнага польскага спевака ў Беларусі здарыўся інсульт

3
У папулярнага польскага спевака ў Беларусі здарыўся інсульт
ГЕНЭК ЛЁСКА

З траўня ён ляжыць у коме ў Белаазёрску.

У Польшчы пачаўся збор сродкаў на лячэнне Генэка Лёскі. У траўні ў музыкі здарыўся масіўны інсульт. Чацвёрты месяц ён знаходзіцца ў Белаазёрску, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на выданне Dziennik.

Генэк Лёска (Генадзь Лоска) - вядомы польскі рок- і блюз-выканаўца беларускага паходжання. Ён стаў вядомы пасля перамогі ў музычным шоў X-Factor у 2011 годзе. Выпусціў тры альбомы. Ягоны другі дыск Hazardzista атрымаў назву залатога.

У траўні ён прыехаў у Беларусь да мамы ў Белаазёрск, у Берасцейскую вобласць. 5 траўня ў яго здарыўся інсульт. З таго часу Лоска ляжыць у коме. Яго даглядаюць сваякі ў Белаазёрску. Кормяць яго праз зонд, а дыхае ён дзякуючы трахеатаміі. Паводле інфармацыі польскай газеты, ён чуе, рэагуе на дакрананні, гаворку, прысутнасць блізкіх.

Лоску хочуць перавезці ў Польшчу, але лекары пакуль не далі яснага адказу, калі гэта можа адбыцца. Польскі музычны фонд пачаў збор сродкаў на дапамогу музыку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках