Затрыманы ў Арменіі беларус атрымаў статус уцекача
2- 8.05.2024, 10:39
- 3,378
Мужчыну затрымалі на запыт беларускіх уладаў.
Беларус Яраслаў Новікаў, затрыманы ў Арменіі на запыт беларускіх уладаў, атрымаў статус уцекача, паведамляе «Радыё Свабода».
«Толькі што Яраслаў атрымаў статус уцекача, крыху пазней ён будзе ўжо на волі», - сказаў выданню юрыст Хельсінскай асацыяцыі Арменіі Араік Папікян.
Яраслава Новікава затрымалі ў Арменіі на мяжы з Грузіяй 2 лютага. Падчас памежнага кантролю высветлілася, што Менск абвясціў яго ў міждзяржаўны крымінальны вышук СНД праз крымінальную справу за ўхіленне ад абавязковай вайсковай службы.
Новікаў жыў у Грузіі, планаваў пераехаць у Балгарыю, аднак пасольства ў Тбілісі не дало візы. Беларус надумаў ехаць у Ерэван, каб там падаць дакументы на візу.